Арашонак Арцём Яўгенавіч (нар. 27.7.1981, Віцебск). Пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у СБП. Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “нямецкая мова” (2004). Дэбютаваў вершамі ў 1999 г. Піша таксама прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях, калектыўным зборніку “12+1”, альманаху “Дзвіна”. Аўтар кніг “Сэнр’ю”(Мінск, 2007), “Суткі без цябе” (Мінск, 2008). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя […]
Author: admin
Арахоўскі Мікола
Арахоўскі Мікалай Аляксандравіч (3.7.1950, в. Сялец, Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 10.4.1997). Драматург, празаік, мастак. Сябра СБП з 1991 г. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню (1968), Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Працаваў мастаком-афарміцелем у Бярозаўскім раённым Доме культуры, Брэсцкіх вытворча-мастацкіх майстэрнях. Пахаваны ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Аўтар болей дзясятка […]
Арабейка Іван
Арабейка Іван Сяргеевіч (нар. 26.03.1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Сябра СП з 1979 г. Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе “Нёман”. З 1968 г. жыве ў Брэсце. У 1968—1969 гг. майстар змены на заводзе зборнага жалезабетону, у 1971—1973 гг. — на […]
Арабей Лідзія
Арабей Лідзія Львоўна (дзяв. Качкоўская, 27.6.1925, в. Нізок, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 20.2.2015, Мінск). Празаік, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1958 г. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Шчучыне Гарадзенскай вобласці. Пасля вызвалення была супрацоўнікам рэдакцыі шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”. З 1945 г. жыла ў Мінску. Працавала […]
Анціпенка Алесь
Анціпенка Алесь (Аляксандр) Ільіч (нар. 1953, Слаўгарад, Магілёўская вобл.). Філосаф, медыяаналітык. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975), аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1982). Кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у Інстытуце філасофіі і права, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. У 1997—2013 гг. кіраваў Беларускім Калегіюмам. […]
Анціпаў Павел
Анціпаў Павел Аляксандравіч (нар. 24.1.1981, Мінск). Празаік. Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіюме (з 2006), на Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага ў Маскве (з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ёрам, журналістам. У 2012—2019 гг. быў сябрам Беларускага […]
Анцікян Аляксандр
Анцікян Аляксандр Францавіч (нар. 16.08.1953, Брэст). Пісьменнік. Уваходзіў у СБП з 2006 г. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Пушкіна, Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. Працаваў у Брэсцкім гаркаме і абкаме ЛКСМБ, быў аператыўнікам крымінальнага вышуку АУС на транспарце. Майстар спорту СССР па боксу, чэмпіён БССР. Піша па-руску. Аўтар кніг “Закон […]
Антонаў Андрэй
Антонаў Андрэй (Андранік Антанян) (нар. 1974, Дыліжан, Арменія). Літаратар, перакладчык, фатограф. Уваходзіў у сябры СБП. З 1993 г. жыве ў Вільні. Друкаваў пераклады, эсэ, рэцэнзіі, артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры на старонках “Нашай Нівы”, “Дзеяслова”, “Архэ”, “Спадчыны”, “Зарачанскага звястуна” і інш.
Аношкін Іван
Аношкін Іван Архіпавіч (21.1.1928, в. Антонаўка, Чавускі р-н Магілеўскай вобл. — 3.2.2013, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1965 г. Скончыў Суражскую педагагічную вучэльню (1947). Працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне, адказным сакратаром рэдакцыі суражскай раённай газеты “Маяк коммуны”. У 1948 г. пераехаў на Берасцейшчыну, дзе працаваў загадчыкам Мышчыцкай пачатковай […]
Анохін Кірыла
Анохін Кірыла (нар. 1987, Мінск). Паэт. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2009). Пераможца фестываля аднаго верша (Мінск, 2011). Аўтар кнігі верлібраў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца” (Мінск, 2013).