Б

Бабаед Алесь

Бабаед (Алесь) Аляксандр Міхайлавіч (нар. 8.10.1958, в. Чаўнышкі, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.), пісьменнік, урач. Сябра СБП з 1999 г. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1980). У 1980—1982 гг. вучыўся на ваенна-медыцынскім факультэце Куйбышаўскага медінстытута. Працаваў галоўным урачом Дубраўскай участковай бальніцы Ушацкага раёна. З 1987 г. — урачом Бешанковіцкай цэнтральнай раённай […]

Бабарэка Адам

Бабарэка Адам Антонавіч (2(14).10.1899, в. Слабада-Кучынка, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 10.10.1938). Крытык, літаратуразнаўца. Скончыў Менскую духоўную семінарыю (1918). Настаўнічаў у школах Случчыны. У час польскай ваеннай інтэрвенцыі ўдзельнічаў у камуністычным падполлі і партызанскім руху, быў арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасля вызвалення працаваў настаўнікам, быў сябрам рэўкома Пукаўскай воласці […]

Бабіна Наталля

Бабіна Наталля Васільеўна (нар. 15.5.1966, в. Заказанка, Брэсцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменніца, журналістка. Уваходзіла ў СБП. Пасля школы вучылася ў Мінскім палітэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе “Цветатрон” (Брэст), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце “Збудзінне”, потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у дзяржаўнай газеце “Звязда”. З 1994 г. супрацоўнічала […]

Бабкова Вольга

Бабкова Вольга Уладзіміраўна (нар. 27.2.1961, Мінск). Гісторык-архівіст, літаратарка. Сябра СБП. Скончыла гістарычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтарка кнігі эсэ з гісторыі штодзённасьці ВКЛ “…І цуды, і страхі” (Менск, 2010). Адна з […]

Бабкоў Ігар

Бабкоў Ігар Міхайлавіч (нар. 2.6.1964, Гомель). Паэт, празаік, філосаф. Сябра СБП. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Браў удзел у аднаўленні газеты “Наша Ніва” ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіюма. Выдаваў і […]

Багданава Галіна

Багданава (Сачанка) Галіна Барысаўна (31.1.1961, Крычаў, Магілёўская вобл. — 22.7.2021, Мінск). Празаік. Сябра СБП. Дачка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1982 г. працавала рэдактарам аддзела часопіса “Мастацтва”. Выкладала на факультэце журналістыкі БДУ і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Сябра […]

Багданкевіч Святлана

Багданкевіч Святлана Мікалаеўна (нар. 30.1.1947, в. Рубяжэвічы, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2013 г. Скончыла літаратурна-музычны факультэт Беларускага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1970). У 1970—2003 гг. працавала выкладчыцай фартэпіяна і беларускай музычнай літаратуры ў Мінскай педагагічнай вучэльні (цяпер Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 2). Сябра Таварыства […]

Багдановіч Адам

Багдановіч Адам Ягоравіч (20.3(1.4.).1862, м. Халопенічы, цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 16.4.1940, Яраслаўль, Расія). Этнограф. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1882). У 1885—1891 гг. працаваў загадчыкам 1-га гарадскога пачатковага вучылішча Мінска. З 1892 г. служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. У 1896 г. пераведзены […]

Багдановіч Ірына

Багдановіч Ірына Эрнстаўна (нар. 30.4.1956 г., г. Ліда, Грозенская вобл.). Паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 1989 г. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). Кандыдат філалагічных навук (1985). У 1983—2002 гг. была навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы […]

Багдановіч Максім

Багдановіч Максім Адамавіч (9.12.1891, Мінск — 25.5.1917, Ялта, цяпер Украіна). Паэт. Сын Адама Багдановіча. У 1892 г. пераехаў з бацькамі ў Гродна, у 1896 г., пасля смерці маці, — у Ніжні Ноўгарад. Вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 1908 г. разам з бацькоўскай сям’ёй пераехаў у Яраслаўль, дзе захварэў на […]