Антонаў Андрэй (Андранік Антанян) (нар. 1974, Дыліжан, Арменія). Літаратар, перакладчык, фатограф. Уваходзіў у сябры СБП. З 1993 г. жыве ў Вільні. Друкаваў пераклады, эсэ, рэцэнзіі, артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры на старонках “Нашай Нівы”, “Дзеяслова”, “Архэ”, “Спадчыны”, “Зарачанскага звястуна” і інш.