Author: admin

Фотафакт: надмагілле Алеся Разанава на Паўночных могілках Мінска

Магіла Алеся Разанава знаходзіцца на Паўночных могілках Мінска. Нядаўна на ёй быў усталяваны прыгожы надмагільны помнік. Для тых, хто жадаў бы прынесці кветкі вялікаму беларускаму паэту, падаем каардынаты пахавання: Паўночныя могілкі-1 (1 брама), сектар 47, шэраг 18, участак 16. Алесь Разанаў нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Сялец на Берасцейшчыне. […]

“Не загаснуць зоркі ў небе”: Валянціна Шаўчэнка чытае Ніну Мацяш

На знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі дзяячка беларускай дыяспары ў Паўночнай Амерыцы, старшыня аддзялення Згуртавання беларусаў Канады ў Таронта, сябра БІНіМ Валянціна Шаўчэнка чытае верш Ніны Мацяш «Сябрыне». Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе». З чаго ўсё пачыналася 90 год таму ў Мінску […]

“Не загаснуць зоркі ў небе”: Андрусь Такінданг чытае Алеся Пісьмянкова

На знак салідарнасці з беларускімі пісьменнікамі беларускі мастак, музыка, паэт, тэлевядучы Андрусь Такінданг чытае верш Алеся Пісьмянкова «На плошчы Якуба Коласа». Да 90-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў творцы з усяго свету зладзілі адмысловы флэшмоб і стварылі паэтычную відэа-хрэстаматыю «Не загаснуць зоркі ў небе». З чаго ўсё пачыналася 90 год таму ў Мінску пачала стварацца новая арганізацыя: Саюз […]

Навінка ад VESNA BOOKS: зборнік рок-паэзіі Фелікса Аксёнцава

Добрыя навіны: у пражскім выдавецтве “Вясна” пабачыў свет зборнік Фелікса Аксёнцава “Марнатраўны сын”. У кнігу ўвайшлі тэксты песень для гуртоў Bonda, ULIS, Крама, а таксама фотаздымкі і ілюстрацыі з рок-альбомаў. Выдаўцом выступіла пражская “Vesna / Вясна”, рэдактарам – Сяргей Шупа. Мастак кнігі Андрэй Дарохін, а шматлікія архіўныя фотаздымкі прадаставілі Алена […]

Чэрвеньская “Літаратурная Беларусь” даступная для запампоўкі

Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі”. Чэрвень традыцыйна прысвячаецца рэдакцыяй памяці Васіля Быкава, народнага пісьменніка Беларусі не стала 30 гадоў таму. У выпуску – эсэ Аляксея Рагулі, апавяданне Міколы Ільючыка, новыя вершы Марыі Баравік, Ілоны Сцяцко, Марыі Новікавай, Ірыны Грумандзь і Уладзіміра Мароза, літаратурныя навіны замежжа. Поўны змест і PDF нумару […]

“Айчына” Уладзіміра Арлова для англамоўнага чытача

Кніга Belarus: An Illustrated History — пераклад выдання Уладзіміра Арлова «Айчына. Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» — адрасавана не столькі беларусам, колькі іншаземцам, у т.л. палякам. На днях у кракаўскім выдавецтве Gutenberg Publisher, заснаваным беларускімі эмігрантамі, выйшла кніга Belarus: An Illustrated History (“Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”). Выданне пра мінулае Беларусі […]

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга…»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым разам размова пра набліжэнне да суверэннасці і непазбежныя на тым шляху выпрабаванні, шанц незалежнай адбудовы краіны, імітацыю дэмакратызацыі, недастатковы ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства, страх як сродак самазахавання, падкаланіяльнае існаванне беларускай культуры і надзею на Адраджэнне. Публікацыя размовы — вынік супрацы выдання […]

“Кніжная Шафа”: з’явілася новая анлайн-кнігарня

“Цяпер купіць кнігі ў нашай кнігарні можна і анлайн”, паведамляе незалежная кнігарня з Грушаўкі. Кнігары запусцілі абноўлены сайт з інтэрнэт-крамай, таму цяпер стаць пакупніком “Кніжнай шафы”, нават калі жывеш не ў Мінску. Яшчэ працягваецца праца над напаўненнем каталога, але на сайце прадстаўлены ўжо амаль усе выданні з паліц кнігарні. Спосабы […]

«У іх сваё мярыла літаратуры — колькасць базавых». Размова з Уладзімірам Сцяпанам

Уладзімір Сцяпан — майстар кароткай псіхалагічнай прозы і стваральнік трагікамічнага «сапраўднага вяскоўца». Ён не лічыць сябе рэалістам, аднак героі і дэкарацыі Сцяпана — пранізліва трапныя і пазнавальныя. У 2019 годзе за зборнік апавяданняў «Хвалі» яму прысудзілі Нацыянальную літаратурную прэмію — дзяржаўную ўзнагароду; адначасова з тым Сцяпан адмовіўся ад супрацоўніцтва з «Советской Белоруссией». Цяпер пісьменнік на пенсіі і жыве ў вёсцы, пішуць «Свободные […]