В

Вабішчэвіч Віктар

Вабішчэвіч Віктар Васільевіч (нар. 9.7.1960, в. Рубель, Столінскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Вярнуўся на Століншчыну. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, пазней перайшоў у СШ №1 г. Давыд-Гарадка. Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1977 г. Творы друкаваліся ў газетах “Навіны Палесся”, […]

Ваганаў Сяргей

Ваганаў Сяргей Давыдавіч (нар. 6.10.1941, Казань, Расія). Паэт, публіцыст, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Cкончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963), працаваў настаўнікам. З 1961 г. пачаў супрацоўнічаць з газетамі. Працаваў у “Чырвонай змене”, “Сельской газете”, на розных пасадах у газеце “Знамя юности”. З 1976 па 2008 год — уласным […]

Ваданосаў Мікола

Ваданосаў Мікола Міхайлавіч (4.1.1923, г. Мінск — 10.4.2006, в. Ніўкі Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна). Празаік. Сябра СП з 1954 г.  Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Котава Барысаўскага раёна. У 1939 г. паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум. У Вялікую Айчынную вайну радыст партызанскага злучэння на Маладзечаншчыне. Служыў у […]

Вазіла Аляксандр

Вазіла Аляксандр Цімафеевіч (9.9.1888, Прапойск, цяпер Слаўгарад, Магілёўская вобл. — 4.12.1937, Уладзімір, Расія). Паэт, публіцыст.  Вучыўся на Вышэйшых курсах Т. Лесгафта ў Пецярбургу. У 1908 г. выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і, паводле некаторых звестак, сасланы ў Сібір. У 1916—1917 гг. займаўся на курсах кааперацыі ў Петраградзе. У 1917—1918 […]

Вазнясенскі Аляксандр

Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч (17.7.1888, с. Чукалы, Сімбірская губерня, цяпер Ардатаўскі раён, Мардовія — 16.1.1966, Казань). Літаратурны крытык, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). Закончыў Сімбірскую духоўную семінарыю. У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога атрымаў ступень […]

Вайвадзіш Эдвард

Вайвадзіш Эдвард Людвігавіч (5.2.1897, в. Вайвады, цяпер Краслаўскі р-н, Латвія – 26.3.2000, в. Вайвады, цяпер Краслаўскі р-н Латвія). Паэт, педагог, дзеяч беларускага замежжа (Латвія).  Пахаваны ў Латвіі. З 1908 г. вучыўся ў Прыдруйскай школе, потым у Ідрыцы, Друі, з 1919 г. — у Дрысенскім чатырохкласным вучылішчы. Да эвакуацыі ў Гарадок […]

Вайцяшонак Марыя

Вайцяшонак Марыя Антонаўна (нар. 3.5.1942, Змяінагорск, Алтайскі край, Расія). Паэтэса, празаік, публіцыст. Уваходзіла ў склад сябраў СБП. Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Мінскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак […]

Вакулоўская Лідзія

Вакулоўская Лідзія Аляксандраўна (20.2.1926, Сноўск, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 28.8.1991, Шчорс (былы Сноўск), Чарнігаўская вобласць, Украіна). Празаік, сцэнарыст.  У 1945 г. скончыла сярэднюю школу, паступіла ў Кіеўскую школу кінаакцёраў, пасля закрыцця школы ў 1948 г. перавялася на рускае аддзяленне акцёрскага факультэта Кіеўскага тэатральнага інстытута. Па заканчэнні атрымала накіраванне ў Адэскі […]

Валасевіч Эдуард

Валасевіч Эдуард Станіслававіч (12.3.1918, Магілёў — 2.9.1997, Мінск). Паэт, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1950 г.  Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1941). З 1941 г. у Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 г. З […]

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон Фёдаравіч (нар. 13.12.1955, в. Песцянькі, Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, мастак. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1981). Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, мастаком-дызайнерам на розных прадпрыемствах. Працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі, дызайна інтэр’ераў […]