Васіль Аўраменка нарадзіўся ў 1958 у Мазыры. Публіцыст, аўтар «ЛіМа», «НН», «Дзеяслова», «Архэ», літаратурнага альманаху «Брама» і інш. Па прафэсіі — лекар-нэўроляг. Хобі — бардаўская песьня. Аўтар кнігі «Нябачнае і ява. Фрагмэнты інтымнай аўтабіяграфіі» (2013). Жыве ў Магілёве.
Author: admin
Атрашкевіч Валерый
Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч (22.4.1939, в. Красная Горка, Угацкі р-н Віцебскай вобл. — 26.1.1990, Магілёў). Літаратуразнаўца. У часе Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Скончыў Ушацкую сярэднюю школу (1956), працаваў ва Ушацкім раённым Доме культуры, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 г. паступіў на […]
Атава Апанас
Атава Апанас (сапр. Канановіч Апанас Майсеевіч, 8(21).5.1903, в. Нявязцы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 28.10.1962). Паэт-маладняковец. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. У 1925 г. быў дэлегатам першага з’езда літаратурнага абхяднання “Маладняк”, а ў яго Слуцкай філіі, якая дзейнічага ў 1925—1927 гг. лічыўся […]
Астрэйка Сяргей
Астрэйка Сяргей Адамавіч (26.6(9.7.).1912, в. Каласоўшчына, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1937, Ірбіт, Свярдроўская вобл., Расія). Паэт. Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1930). Быў рэдактарам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці, а ў 1932—1933 гг. — навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (працаваў у слоўнікавай камісіі). У […]
Астрэйка Анатоль
Астрэйка Анатоль (Акім) Пятровіч (11(24).7.1911, в. Пясочнае, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 23.8.1978, Мінск). Паэт, перакладчык. Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930). У 1932—1934 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. З 1930 г. працаваў у газетах Полацка, Воршы, Горак, Мінска. У час […]
Астравец Сяргей
Астравец Сяргей Аляксандравіч (сапр. Астраўцоў, нар. 11.4.1959, Мінск). Празаік, эсэіст. Сябра СБП з 1998 г. Школьныя гады правёў з бацькамі ў прыгарадах Берліна (Нямеччына), затым — у Літве. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1984). З 1984 г. жыве ў Гродне. У 1992—1993 гг. рэдагаваў газету “Пагоня”, затым быў рэгіянальным […]
Асташонак Алесь
Асташонак Алесь Мікалаевіч (1.6.1954, Мінск — 7.9.2004, Мінск). Празаік, перакладчык. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам на будоўлі металургічнага камбіната ў пасёлку Эль-Хаджар (Алжыр). У 1978—1979 гг. служыў у Савецкай Арміі, у 1980—1981 гг. інспектар дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі і выкладчык французскай […]
Астапенка Змітрок
Астапенка Змітрок Емяльянавіч (10(25).11.1910, в. Калеснікі, цяпер Хіславіцкі р-н Смаленскай вобл., Расія — кастрычнік 1944 г.). Паэт, перакладчык. Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1929). Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў 252-й школе. У 1936 г. арыштаваны і асуджаны на […]
Астапенка Анатоль
Астапенка Анатоль Уладзіміравіч (псеўд. Антон Кулон, 7.8.1947. в. Мсцібава, Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, публіцыст, фізік. Сябра СБП ад 2007 г. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970), аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР па спецыяльнасці “Тэарэтычная і матэматычная фізіка” (1975). Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Мае вучоную ступень Міжнароднай акадэміі інфармацыйных […]
Астапенка Алесь
Астапенка Алесь Кірылавіч (14.7.1920, в. Сырская Буда, Кармянскі р-н Гомельскай вобл. — 20.7.1970, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1947 г. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”. У час Вялікай Айчыннай вайны быў рэдактарам і дыктарам беларускай рэдакцыі […]