Анціпаў Павел Аляксандравіч (нар. 24.1.1981, Мінск). Празаік.
Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіюме (з 2006), на Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага ў Маскве (з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ёрам, журналістам. У 2012—2019 гг. быў сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтра, у тым ліку з 2013 г. — першы намеснік старшыні арганізацыі.
Дэбютаваў з апавяданнем у часопісе “Дзеяслоў” у 2005 г. Піша па-руску. Аўтар кніг “Дипломная работа” (Минск, 2011), “Краткая история премии Г. Токсичный роман” (эл. выданне, 2016), “Верхом на звезде” (эл. выданне, 2019).