Навіны

Перавыдаюць дзве кнігі Кастуся Тарасава

Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад цэлага шэрагу навінк, сярод якіх перавыданне дзвюх кнігі аўтара гістарычных твораў Кастуся Тарасава. У зборнік “На вайне” ўвайшла аднайменная аповесць і літаратурна-гістарычныя эсэ. Твор “На вайне” прысвечаны падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. “Скарбы князёў Радзівілаў, альбо обер-аўдытарская праверка […]

hochroth Minsk выдаў зборнік таямнічага арцікмацыка

Кніга “дваццаць пяць” сталася восьмым выданнем берлінскага выдавецтва за 2026 год. “Восьмая, але пакуль не апошняя”, — падкрэслівае выдавец Дзмітрый Строцаў. То бок да новага года з’явіцца штосьці яшчэ. Тг-акаўнт выдавецтва “Памежжа” апублікаваў прадмову да кнігі аўтарства Евы Арловай: “Трымаючы ў руках паэтычную кнігу, чакаеш ад яе або натхнення і […]

Выходзіць новы пераклад рамана “Бывай, зброя” Хэмінгуэя

Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя “Бывай, зброя”. Гэта новы пераклад твора з ангельскай мовы на беларускую, які здзейсніў Сяржук Мядзведзеў. “Бывай, зброя” (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавядае пра кааханне, выбар, чалавечнасць і […]

Выйшаў пераклад рамана Рэмарка “У неба няма ўлюбёнцаў”

Выдавецтва “Папуры” працягвае выдаваць творы Эрыха Марыі Рэмарка ў перакладзе на беларускай мове. Раней выходзілі “Лісабонская ноч”, “Тры таварышы”, “На Заходім фронце без перамен” і “Трыумфальная арка”, а надоечы пабачыў свет раман “У неба няма ўлюбёнцаў”. “Вядомы аўтагоншчык Клерфэ прыязджае ў швейцарскі санаторый «Бэла віста», каб наведаць былога напарніка, які […]

Беларуская літаратура ў аўдыяфармаце — чатыры навінкі

Цягам восені розныя ініцыятывы выклалі ў агульны доступ шэраг аўдыякніг: ад класікі беларускай літаратуры да ўспамінаў літкрытыка Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі ў БССР. На YouTube-канале“Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, які займаецца агучкай твораў пісьменнікаў 20—30-х гадоў, выйша апавяданне Міхася Чарота “Бацюшка”. “Можа, у гэтым апавяданні Міхась Чарот сказаў болей, чым збіраўся? Імаверна, […]

Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”

Выдавецтва “Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў. “Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага […]

Выйшаў пераклад адной з галоўных п’ес сюррэалізму Ражэ Вітрака

Выдавецкая ініцыятыва Nadja апублікавала пераклад п’есы Ражэ Вітрака “Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” (1928) ў перакладзе Лізаветы Чыж. Кніга выйшла ў электронным і папяровым варыянтах. “Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” — адна з галоўных п’ес сюррэалізму: ідылія сямейнага свята, пад якой аказваецца падкладзенай выбухоўка з вар’яцтва, гвалту, інцэсту і смерці […]

Выходзіць кніга Сяргея Сурыновіча пра віцебскіх падлеткаў

Сяргей Сурыновіч напісаў зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў “Нулявы мерыдыян”. Кніга неўзабаве выйдзе з друку, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Кніга ілюстраваная, змяшчае 10 апавяданняў. Рэдактаркай выступіла Крысціна Курчанкова. Героі кнігі — кіберспартсмены, блогеры, мастакі камп’ютарнай графікі — жывуць заціснутымі ў вакуум сацыяльных сетак і бацькоўскіх чаканняў, але… “Сапраўднае жыццё […]

“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай новы нумар

Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№10, 2026), у якім чытачы знойдуць прозу Максіма Жука і Адама Глобуса, эсэ Алеся Гібок-Гібоўскага, вершы Алены Ніякоўскай і Веры Буланда, а таксама ўспаміны, памфлет і навіны літаратурнага замежжа. Прапануем азнаёміцца са зместам нумара: ПАМФЛЕТ: «Кароткая лекцыя пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВАПАМЯЦЬ: аповед «Гевад і Клінцэвіч» […]

У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў

У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, […]