Ж

Жалязняк Рыгор

Жалязняк Рыгор Самуілавіч (верасень 1914, Віцебск — жнівень 1942, пас. Мга, Кіраўскага р-на Ленінградскай вобл., Расія). Паэт, крытык.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Вучыўся ў Віцебскім фабрычна-заводскім вучылішчы чыгуначнікаў (1930—1931), працаваў у дэпо, літсупрацоўнікам у газеце “Віцебскі пралетарый” (1931—1932), займаўся ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні (1932—1933). Паступіў у Ленінградскі дзяржаўны […]

Жамойцін Алесь

Жамойцін Аляксандр (Алесь) Пятровіч (нар. 17.8.1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Пружанскай сярэдняй школы-інтэрната (1972) працаваў слесарам на заводзе “Гомсельмаш”. У 1973—1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Зноў працаваў слесарам (Наваполацак), матарыстам цеплахода “Днепра-Буг” (Пінск). У 1982 г. закончыў завочнае аддзяленне філалагічнага […]

Жарнасек Ірына

Жарнасек Ірына Францаўна (нар. 17.1.1953, в. Чаранкі, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1987 г. Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Закончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гг. загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 “Нафтабуд” у Наваполацку, у […]

Жарскі Генрык

Жарскі Генрык Казіміравіч (1902, Варшава, Польшча — 14.10.1937, Мінск). Празаік, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1934 г.  Нарадзіўся ў сям’і фельчара. З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце польскай кампартыі. Быў зняволены ў варшаўскі астрог “Павіак”. Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе “Рэно”. Высланы за межы […]

Жаўрук Алесь

Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, Сянно, цяпер Віцебская вобл. —  23.8.1942, Сталінград, цяпер Валгаград, Расія). Паэт. Сябра СП БССР з 1937 г. Нарадзіўся ў сям’і бухгалтара. У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у саўгасе “Сосны” Любанскага раёну. Закончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, […]

Жлутка Алег

Жлутка Алег Аляксандравіч (нар. 19.8.1980, Цярнопальская вобл., Україна). Перакладчык. Разам з бацькамі пераехаў спачатку ў Віцебск, потым у Мінск. Вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным ўніверсітэце на спецыяльнасці “англійская і беларуская мова і літаратура”. У 1998—2001 гг. быў удзельнікам перфомансаў Тэатру псіхічнай неўраўнаважанасці. У 2002 г. стаў сябрам […]

Жлутка Алесь

Жлутка Алесь (Аляксандр) Анатольевіч (нар. 12.9.1954, в. Заполле, Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл.). Філолаг, гісторык, перакладчык, археограф.  Закончыў факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “класічная філалогія” (1983), аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР (1988). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Лацінская літаратура Беларусі эпохі Асветніцтва” (1990). У 1983—1985 гг. выкладаў […]

Жмінько Кастусь

Жмінько Кастусь Хведаравіч (17.2.1941, в. Пугачова, цяпер у межах Брэсту —  13.4.2015, Брэст). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.  Нарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Закончыў сярэднюю школу № 4 г. Брэста. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў, мытнікам. Закончыў факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага […]

Жук Алесь

Жук Алесь Аляксандравіч (1.4.1947, в. Клешаў, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.10.2022, Мінск). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1973 г. Закончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Служыў у Савецкай Арміі (1972—1974). Працаваў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1974—1977), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” (1977—1979), інструктарам […]

Жук Анатоль

Жук Анатоль Аляксандравіч (20.5.1949, в. Ярэмічы, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 19.11.2009, Мінск). Празаік, паэт, сцэнарыст, акцёр. Сябра СП з 1993 г.  Вучыўся ў Ярэміцкай сярэдняй школе. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1970 г. У 1970—1973 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску, дзе ўвасобіў […]