Пра нас

BY / ENG

Сайт bellit.info з’яўляецца праектам Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў (скарочана — МСБП) — некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні (Літва). Мэты арганізацыі — пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных івэнтаў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі.

Арганізацыя паўстала з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса, які не адзін дзясятак гадоў займаецца прамоцыяй беларускай літаратуры ў Еўропе, найперш – у скандынаўскіх краінах. З прычыны ўскладненасці сітуацыі ў Беларусі і эміграцыі многіх беларускіх літаратараў паўстала задача гуртавання і кансалідацыі літаратурных сілаў, вынікам чаго стала заснаванне Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў. На дадзены момант арганізацыя існуе як НДА, развіваючы свае каналы камунікацыі і працуючы над рэалізацыяй пастаўленых мэтаў, але пакуль што не прадугледжвае працэдуры прыняцця ў сябры арганізацыі, працы прыёмнай камісіі; гэта з’яўляецца задачай на больш далёкую перспектыву. Тым не менш, МСБП адкрыты для прапаноў і новых ідэй ад усіх беларускіх літаратараў, незалежна ад узросту і месца пражывання.

Кіраўнік МСБП — Дзмітрый Плакс
Прэс-сакратар і кантактная асоба, галоўны рэдактар сайта — Ціхан Чарнякевіч (tsikhan.charniakevich@gmail.com)

Asociacija “Tarptautinė baltarusiškų rašytojų sąjunga”
Association “International Union of Belarusan Writers”
Code: 306090648
Address: Krokuvos g.53-3, Vilnius, LT-09306, Lithuania

___________________________________________________________________________________________

The website bellit.info is a project of the International Union of Belarusan Writers.

The International Union of Belarusan Writers (IUBW) is a non-profit non-governmental organization founded in 2022 in Vilnius (Lithuania). The goals of the organization are to widen the space of Belarusan literature in the world, to inform Belarusan writers and the public, to protect copyrights, and to organize literary events and educational projects in the field of literature and literary studies both in Belarus and abroad.

The organization appeared thanks to the initiative of the writer and translator Dmitri Plax who has been promoting Belarusan literature in Europe, primarily in the Scandinavian countries, for more than 20 years. Due to the difficult situation in Belarus and the emigration of many Belarusan writers, the task of uniting and consolidating literary forces arose, which resulted in the incipiency of the International Union of Belarusan Writers. At the moment, the organization exists as an NGO, developing its communication channels and working on the implementation of its goals, but so far it does not provide for the procedure of acceptance of members of the organization; it has no admission committee, but it will appear in the future. Nonetheless, the IUBW is open to proposals and new ideas from all Belarusan writers, regardless of their age and place of residence.

The IUBW head — Dmitri Plax
The press secretary and contact person, chief editor of the site — Tsikhan Charniakievich (tsikhan.charniakevich@gmail.com)

Asociacija “Tarptautinė baltarusiškų rašytojų sąjunga”
Association “International Union of Belarusan Writers”

Code: 306090648
Address: Krokuvos g.53-3, Vilnius, LT-09306, Lithuania