Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (нар. 25.08.1953, Полацк, Віцебская вобл.). Пісьменнік. Сябра Саюз пісьменнікаў з 1986 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975—1976 гг. выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку. У 1976—1986 гг. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты “Хімік” — карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. У1988—1997 гг. — рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Сябра СП СССР з 1986 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1990), срэбным медалём “Zasłużony Kulturze Gloria Artis” (Польшча, 2015), медалём 100 гадоў БНР (2018).
У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах “Блакітны ліхтар” і “Мілавіца”. Аўтар кніг “Добры дзень, мая Шыпшына” (Мінск, 1986), “Дзень, калі ўпала страла” (Мінск, 1988), “Асветніца з роду Ўсяслава” (Мінск, 1989), “Пока не погасла свеча”(Москва, 1990), “Там, за дзвярыма” (Мінск, 1991), “Рандэву на манеўрах” (Мінск, 1992), “Еўфрасіння Полацкая. Евфросиния Полоцкая” (Мінск, 1992), “Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі” (Мінск, 1992), “«Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях” (Мінск, 1992), “Міласць князя Гераніма” (Мінск, 1992), “Мой радавод да пятага калена” (Мінск, 1993), “Пяць мужчын у леснічоўцы” (Мінск, 1994), “Таямніцы полацкай гісторыі” (Мінск, 1994, 2000, 2002, 2008; па-руску: 1995, 2012), “Фаўна сноў” (Мінск, 1995), “Адкуль наш род” (Мінск, 1996; Вільня, 2000, 2003), “Рэквіем для бензапілы” (Мінск, 1998, па-польску: Białystok, 2000, па-украінску: Киів, 2005), “Божая кароўка зь Пятай авэню” (Мінск, 1998), “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой” (Мінск, 1998), “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі” (у суаўтарстве з Г. Сагановічам; Вільня, 1999, 2000, 2002; па-руску, Вільня, 2001), “Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны асветніцы” (Мінск, 2000), “Сны імператара” (Мінск, 2001), “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя (Мастак Зміцер Герасімовіч, Марцін (Славакія), 2003, Браціслава, 2012, 2013, па-руску: Братислава, 2013, па-англійску: Bratislava, 2013), “Ордэн Белай Мышы” (Мінск, 2003, 2013, Беласток, 2022), “Адкусі галаву вароне” (Мінск, 2003), “Каханак яе вялікасці” (Мінск, 2004, Беласток, 2022, па-польску: Wrocław, 2006), “Час чумы” (Мінск, 2005), “Сланы Ганібала” (Мінск, 2005), “Ад Полацка пачаўся свет” (Мінск, 2005, 2014), “Паром празь Ля-Манш” (Мінск, 2006, Беласток, 2022, па-польску: Gdańsk, 2009), “Імёны Свабоды” (Радыё Свабода, 2007, 2009, 2015, 2020, Беласток, 2023), “Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся” (Мінск, 2009, па-украінску: Київ, 2021), “Ля Дзікага Поля” (Мінск, 2010), “Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку” (Радыё Свабода, 2012), “Сьвецяцца вокны ды нікога за імі” (Мінск, 2012), “Patria aeterna” (Miensk, 2015), “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі (Мастак Павел Татарнікаў, Мінск, 2016, 2017, 2019), “Танцы над горадам” (Мінск, 2017, 2018, Беласток, 2022), “Краіна Ур” (Мінск, 2018), “Я марыў стаць шпіёнам” (Мінск, 2018), “Вустрыцы а пятай раніцы” (Мінск, 2018), “Архіварыус Война” (Мінск, 2018), “Belarus. The epoch of the Grand Duchy of Lithuania. An illustrated history” (Vilnius, 2018), “Faszination Belarus. Illustrierte Geschichte. Eines unbekannten landes” (Vilnius, 2018), “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” (Мінск, 2018, па-польску: Lublin, 2021), “Краєвид з ментоловим ароматом” (Львів, 2021), “Апоўначы ў Лонданскім доме” (Беласток, 2022), “Незалежнасць гэта…” (Беласток, 2022), “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” (Беласток, 2023).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (1996), прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” (1998), прэміі імя Барыса Кіта (Германія, 2004), прэміі “Залатая літара” (2006), міжнароднай прэміі “Еўрапейскі паэт свабоды” (Польшча, 2010), прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2015), міжнароднай літаратурай прэміі “Алеко” (Балгарыя, 2016), літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2016), прэміі Цёткі (2017), літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2018).