Анцікян Аляксандр Францавіч (нар. 16.08.1953, Брэст). Пісьменнік. Уваходзіў у СБП з 2006 г.
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Пушкіна, Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. Працаваў у Брэсцкім гаркаме і абкаме ЛКСМБ, быў аператыўнікам крымінальнага вышуку АУС на транспарце. Майстар спорту СССР па боксу, чэмпіён БССР.
Піша па-руску. Аўтар кніг “Закон джунглей” (в соавт. с И. Орловым; Брест, 1993), “Пропавшие в паутине” (Брест, 1999), “У каждого своя дорога” (Брест, 2010), “Из той жизни” (Брест, 2013).