Author: admin

Лекцыя пра гісторыю коміксаў — 8 верасня ў Кракаве

Кракаўская “Прастора” запрашае на лекцыю Мікіты Сеннікава “Комікс як мова, і што трэба рабіць, каб пачаць на ёй размаўляць. Імпрэза адбудзецца 8 верасня. У межах гэтай лекцыі прапануюць занурыцца ў яскравы свет коміксаў: “Паглыбімся ў гісторыю з’яўлення гэтага жанра, а таксама разглядзім прынцыпы, якія яго сфармавалі. Разам мы адкрыем сакрэты, […]

Спектакль паводле п’есы Ганны Комар пакажуць на фестывалі ў Лондане

У лістападзе падчас маштабнага тэатральнага фестывалю Voila!’2024 адбудуцца паказы спектаклю паводле п’есы Ганны Комар. Пастаноўка пройдзе на беларускай і англійскай мовах з удзелам аўтаркі ў якасці акторкі. «Body in progress» — аўтаэтнаграфічная п’еса Ганны Комар. У ім распавядаецца пра маладую беларуску, якая прыязджае ў Лондан і сутыкаецца са складаным посттраўматычным […]

Тыдзень беларускай культуры пачнецца ў Вільні 9 верасня

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца тыдзень беларускай культуры. Традыцыі шляхетныя ці сялянскія? Кнігі ці прысмакі? Лекцыі ці handmade? Музыкі ці мастакі? Кірыліца ці лацініца? А навошта выбіраць? Шануем кожную блішчынку і перліну! Бо ўсё гэта разам – беларуская культура! Прыгожая. Годная. Родная. Наша. […]

Выйшла кніга пра рэпатрыяцыю беларусаў з Падляшша

Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” выдала новую кнігу ў сваёй бібліятэчцы. Гэта аповед журналіста і літаратара Сяргея Чыгрына пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. “У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь”, — піша ў Facebook Яраслаў Іванюк. Па пытаннях […]

Ідзе набор на стыпендыю па перакладзе нямецкай літаратуры

Фонд С. Фішэра традыцыйна вылучае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для беларускай, польскай і ўкраінскай супольнасці перакладчыкаў. Арганізатары прапануюць стыпендыю каля 2000 EUR / месяц (*памер стыпендыі па інфармацыі за 2023 год). Стыпендыяты будуць месяц працаваць у Literarisches […]

У аб’ектыве падкасту “Спіс на лета”: проза Івана Мележа

«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы». У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. […]

Выйшаў першы нумар альманаху “Апостраф”

Да чытача прыйшоў новы літаратурна-мастацкі альманах — “Апостраф”, паведамляе выдавецтва “Камунікат”. У першым нумары выдання можна прачытаць аповесць Алеся Пашкевіча, вершы Насты Кудасавай, ліставанне Васіля Быкава — і гэта добры аванс для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства! “Апостраф” прапаноўвае чытачу шэраг вартых рэчаў: І шмат іншых цікавостак. Набыць “Апостраф” можна ў […]

Жнівеньская “Літаратурная Беларусь”: пампуй і чытай

Выйшаў свежы жнівеньскі выпуск штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У нумары чытачы знойдуць новыя вершы Уладзіміра Някляева і Дануты Бічэль, прозу Лявона Валасюка і Міхаіла Конана, эсэістыку і крытыку, старонкі з вугорскай літаратуры ў беларускім перакладзе. Поўны змест нумара: ЛЕКТОРЫЙ: артыкул Уладзіміра КАВАЛЕНКІ «“Заклятыя” пытанні жыцця Віктара КАЗЬКО»ПРОЗА: апавяданне «Дзікі камень, альбо […]

Раман Рэмарка пра “страчанае пакаленне” — ужо ў кнігарнях

Выдавецтва “Папуры” днямі атрымала з друку наклад рамана Эрыха Марыя Рэмарка “Тры таварышы” у якасным прыгожым афармленні. Пераклад на беларускую здзейсніў Уладзімір Папковіч, першае выданне кнігі пабачыла свет яшчэ ў 1994 годзе. Гэта глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае […]

Дзіцячая кніга пра 70-гадовую прынцэсу

У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніга Надзеі Ясмінска “Надзвычайны дзень народзінаў” з ілюстрацыямі Святланы Міхалап. “Прынцэса Лубíна не выносіла свайго дня народзінаў. Калі ў каралеўскім садзе пачыналі з’яўляцца паветраныя шарыкі i плакаты «Віншуем, Ваша Высокасць», яна ішла да сябе ў пакоi ды замыкалася на ўсе чатыры ключы… Думаеце, звычайны сюжэт […]