Кніга Алега Мінкіна папоўніла серыю “Брукаванка”

Выданне кнігі “Мова, на якой я гаварыў…” Алега Мінкіна ў серыі беларускай паэзіі “Брукаванка” можна назваць своеасаблівым падсумаваннем і адначасова лагічным завяршэннем пэўнага этапу ў фармаванні гэтай кніжнай калекцыі.

Зборнік не проста папаўняе серыю яшчэ адным імем. Ён надае ёй дадатковае вымярэнне, бо Алег Мінкін для аўтараў “Брукаванкі” — не толькі прызнаны майстар, але і своеасаблівы прыжыццёвы класік, постаць, якая злучае розныя пакаленні беларускай паэзіі ХХ і ХХІ стагоддзяў.

Пры гэтым паэты, чые кнігі ўжо выйшлі ў серыі, зусім не абавязкова працягваюць мастацкія прынцыпы Мінкіна. Яны могуць захапляцца іншымі аўтарамі, адыходзіць ад традыцыйнай сілабатонікі, выбіраць уласныя эстэтычныя арыенціры і звяртацца да зусім іншых тэм.

Поўны водгук на кнігу чытайце на сайце Bellit.store.