Арашонак Арцём Яўгенавіч (нар. 27.7.1981, Віцебск). Пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у СБП. Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “нямецкая мова” (2004).
Дэбютаваў вершамі ў 1999 г. Піша таксама прозу. Друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях, калектыўным зборніку “12+1”, альманаху “Дзвіна”. Аўтар кніг “Сэнр’ю”(Мінск, 2007), “Суткі без цябе” (Мінск, 2008). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (Мінск, 2007).