Арабейка Іван Сяргеевіч (нар. 26.03.1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Сябра СП з 1979 г.
Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе “Нёман”. З 1968 г. жыве ў Брэсце. У 1968—1969 гг. майстар змены на заводзе зборнага жалезабетону, у 1971—1973 гг. — на заводзе газавай апаратуры. У 1969—1970 гг. выкладаў у інжынерна-будаўнічым інстытуце. У 1973—1975 гг. працаваў галоўным інжынерам спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання, з 1975 г. — старшым экспертам Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Сябра СП СССР з 1979 г. Першы верш надрукаваў у 1963 г. Аўтар зборнікаў паэзіі “Услед за сонцам” (Мінск, 1972), “Асенні ранак” (Мінск, 1978), “Сказаць хачу” (Брэст, 2012). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012) за кнігу вершаў “Сказаць хачу”.