І

Анатоль Іваноў

Іваноў Анатоль Васільевіч (28.11.1914 – 18.8.1996). Празаік. Сябра СП з 1954 г. Памёр у Бабруйску. Пахаваны там жа (?).

Іваноў Анатоль

Іваноў Анатоль Васільевіч (28.11.1914, с. Зямлянск, Сямілукскі р-н Варонежскай вобл., Расія) — 18.8.1996, Бабруйск, Магілёўская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1954 г. Нарадзіўся ў сям’і каваля. У 1932 г. закончыў аднагадовыя курсы па падрыхтоўцы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і паступіў у Варонежскі медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння яго ў 1937 г. […]

Івашка Іван

Івашка Іван Аляксандравіч (05.10.1951, в. Вязавец, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 2017, в. Вязавец, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар паэтычных зборнікаў “Чары вячыстага краю” (Мінск, 2001), “Згукі параненай мроі” (Мінск, 2001), “Вяртанне ў сярэднявечча” (Мінск, 2003).

Івашчанка Анатоль

Івашчанка Анатоль Сяргеевіч (нар. 7.8.1981, Мінск). Паэт, празаік, літаратуразнаўца. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2010 г. абараніў дысэртацыю “Паэтыка Алеся Разанава: эвалюцыя паэтычных формаў і літаратурны кантэкст”. Кандыдат філалагічных навук. Выкладаў беларускую мову ў Беларускім нацыянальным […]

Івашын Васіль

Івашын Васіль Уладзіміравіч (9.5.1913, в. Ляхавічы, цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. —  6.11.2009, Мінск). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1954 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1933 г. закончыў Менскі транспартна-эканамічны тэхнікум, год працаваў тэхнікам эканамістам Белкааппрамсавета.  Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1938—1941 гг. выкладчык Віцебскага […]

Іверс Анатоль

Іверс Анатоль (сапр. Міско Іван Дарафеевіч, 15.5.1912, в. Чамяры, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.10.1999, Слонім, Гродзенская вобл.). Паэт. Сябра СП з 1940 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г. У […]

Ігнаценка Рыгор

Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч (нар. 20.11.1930, в. Вусаўка, Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. У 1946—1948 гг. вучыўся ў рамесніцкім вучылішчы № 10 г. Магілёва. У 1948—1951 гг. працаваў слесарам. Завочна вучыўся на рэспубліканскіх курсах кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці раённых дамоў культуры ў Мінску. У […]

Ігнацюк Алена

Ігнацюк Алена Аляксандраўна (нар. 23.02.1962, в. Восаўцы, Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка, літаратуразнаўца. Уваходзіла ў СБП. Закончыла філалагічны факультэт Брэскагара дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна. Працавала настаўніцай у Белінскай СШ Драгічынскага раёна, пасля — выкладчыцай у Брэсцкім дзяржаўным універстэце. У 1999 г. абараніла дысертацыю на тэму “Колер, прастора і […]

Ільінскі Мікола

Ільінскі Мікола Канстанцінавіч (псеўд. Лапаць-старэйшы; 21.3.1899, Мір, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 1943, Мінск). Драматург, празаік, акцёр. Акторскую дзейнасць пачаў у Мінску ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі, затым працаваў у БДТ-1. Выконваў характэрныя эпізадычныя ролі. Забіты ў СД у акупаваным немцамі Мінску. Дата смерці і месца пахавання невядомыя. […]

Ільючык Мікола

Ільючык Мікалай Антонавіч (нар. 10.04.1966, в. Багданаўка, Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. У 1983—1984 гг. вучыўся ў ГПТВ-4 г. Магілёва. У 1984—1986 гг. служыў у войску. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1993). Працаваў у калгасе на пасадзе інжынера. З 1995 г. узначальваў аварыйна-выратавальны пост Міністэрства па Надзвычайных […]