Author: admin

Асіпенка Алесь

Асіпенка Алесь Харытонавіч (7.9.1919, в. Пушкары, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 6.8.1994, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1957 г. У 1939—1940 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута, потым настаўнічаў у Рудаках пад Віцебскам. У 1942 г. партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада № 7 брыгады Аляксея Данукалава […]

Аршанскі Бэр

Аршанскі Бэр Эмануілавіч (Барыс Міхайлавіч) (30.11.1883, Гарадок, цяпер Віцебская вобл. — 15.11.1945, Масква, Расія). Празаік, драматург, крытык. Паходзіў з яўрэйскай сям’і. З 1902 г. жыў у Рызе. Уступіў у Бунд. У 1908 г. пераехаў у Вільню. З 1913 г. жыў у Петраградзе, друкаваўся ў нелегальным друку, вёў рэвалюцыйную прапаганду, неаднойчы […]

Арцёмаў Аляксей

Арцёмаў Аляксей Дзмітрыевіч (нар. 1991, Тула, Расія). Паэт, перакладчык. Скончыў Тульскі дзяржаўны ўніверсітэт (2014). Жыве ў Туле. Пісаць вершы пачаў на рускай мове ў 2000 г. Публікаваўся ў гарадскіх газетах, выступаў на радыё і тэлебачанні. Лаўрэат і прызёр тульскіх моладзевых літаратурных конкурсаў. Аўтар зборніка вершаў “Двойная звезда” (Тула, 2007–2008). З […]

Артымовіч Надзея

Артымовіч Надзея (нар. 18.2.1946, Аўгустова, Бельскі пав. Падляскага ваяв., Польшча). Беларуская паэтка і перакладчыца ў Польшчы. Скончыла Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску-Падляскім, настаўніцкія курсы ў Беластоку (1967), беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце (1972). Жыла і працавала (у тым ліку і перакладчыцай) у Варшаве. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і Саюза […]

Арсеннева Наталля

Арсеннева Наталля Аляксееўна (у шлюбе Кушаль, 20.9.1903, Баку, цяпер Азербайджан — 25.7.1997, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША). Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў рускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг. (эвакуацыя ў Яраслаўль), жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. […]

Арочка Мікола

Арочка Мікола Мікалаевіч (10.12.1930, в. Вецявічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 2.3.2013, в. Вецявічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1975 г. Cкончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). У 1956—1960 гг. працаваў у часопісе “Сельская гаспадарка Беларусі”, у 1962 г. — у газеце “Літаратура і мастацтва”. […]

Арол М. (Сцяпан Пяцельскі)

Арол М. (сапр. Пяцельскі (Пятэльскі) Сцяпан Язэпавіч, каля 1890, в. Гарадок, цяпер Грудэк Беластоцкага пав. Падляскага ваяв., Польшча — канец 1917(1918?), Украіна). Пісьменнік-нашанівец. Пасля заканчэння царкоўна-настаўніцкай школы ў Ялоўцы (Беласточчына, 1909) вучыў дзяцей у Ялоўцы, Гарадку, пазней у Струзе (цяпер Мастоўскі раён, 1910—1912) і Парэччы на Гарадзеншчыне. У 1913—1914 гг. […]

Арлоўскі Восіп

Арлоўскі Восіп Данілавіч (канец ХІХ — пач. ХХ ст.?). Празаік з Віцебшчыны мяжы ХІХ—ХХ стст. Селянін. Дакладныя даты жыцця і смерці, а таксама месца пахавання невядомыя. Аўтар кнігі “Белорусские народные рассказы” (Т. 1, Полоцк, 1908), напісанай па-беларуску.

Арлоў Уладзімір

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (нар. 25.08.1953, Полацк, Віцебская вобл.). Пісьменнік. Сябра Саюз пісьменнікаў з 1986 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975—1976 гг. выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку. У 1976—1986 гг. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты “Хімік” — карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, […]

Аркуш Алесь

Аркуш Алесь (сапр. Козік, нар. 28.5.1960, Жодзіна, Мінская вобл.). Паэт, празаік, эсэіст, выдавец, журналіст. Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Ад 1987 г. жыў у Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства “Тутэйшыя”. З 1989 г. выдаваў літаратурны альманах “Ксэракс Беларускі”. У 1993 г. стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і […]