Аўдыя

Audiobooks.by

audiobooks.by – навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Тут вы можаце хутка знайсці як аўдыякнігі сучасных аўтараў, так і дзіцячыя альбо класічныя кнігі. Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. На дадзены момант запісана шмат беларускіх аўдыякніг, але […]

Кнігі без літар

Супольны праект Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда KAMUNIKAT.ORG. На дадзены момант выкладзеныя ў вольны доступ праз плэеры і YouTube нобелеўская серыя кніг Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”, раман Валера Гапеева “Ноч цмока”, раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”, раман Артура Клінава “Локісаў”, кніга Адама Глобуса “Дамавікамерон”, раманы і аповесці Андрэя Федарэнкі […]

Кніжны Воз

«Кніжны воз» — мабільная праграма, чыталка дзіцячых аўдыёкніг. Памер — 28.9 мб. Стваральнік — Міхась Бутылін, сузаснавальнік праекта агучкі — Крысціна Дробыш. Працуе з 18 кастрычніка 2020 года. Даступна ў App Store і Google Play. Мабільная праграма «Кніжны воз» з’яўляецца платформай, на якой размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў […]

Аўдыятэка ПЭНа

Аўдыятэка — праект Беларускага ПЭН-цэнтра, паўсталы з архіву запісаў беларускіх паэтаў, якія калісьці захоўваліся на сайце Litradio. Пераважна на сайце Аўдыятэкі прадстаўленыя чытанні вершаў сучасных беларускіх паэтаў ХХІ стагоддзя, з невялікімі ўстаўкамі архіўных запісаў (напрыклад, Уладзіміра Караткевіча ці Якуба Коласа). Файлы Аўдыятэкі згрупаваныя паводле алфавітнага пераліку і пераважнай колькасцю прадстаўляюць […]

Аўдыёархіў “Беларускай Палічкі”

Адным з найбагацейшых сховішчаў беларускай літаратуры ў аўдыёфармаце з’ўляецца раздзел “Аўдыёкнігі” сайта “Беларуская палічка”. Файлы згрупаваныя па раздзелах, змяшчаючы як плэеры, так і спасылкі на запампоўванне ў розных аўдыёфарматах, перш за ўсё mp3. Сайт утрымлівае як новыя запісы, так і вялікую калекцыю архіўных фонадакументаў, галоўным чынам аўдыёспектакляў па творах беларускай […]