Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч (14.1.1953, в. Валішча, Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 6.6.2022, Брэст). Паэт, мовазнаўца. Сябар СБП. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і […]
Author: admin
Аляхновіч Мікалай
Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч (8(21).4.1903, Барысаў, Мінская вобл. — 9.4.1959, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Крытык-маладняковец. У 1920 г. скончыў восем класаў Барысаўскай мужчынскай гімназіі. У 1921—1924 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце, а ў 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1925—1930 гг. настаўнічаў. У 1925—1927 гг. — […]
Аляхновіч Андрэй
Аляхновіч Андрэй Пятровіч (нар. 8.4.1963, м. Халапенічы, Крупскі р-н Мінскай вобл.). Краязнавец, педагог. Уваходзіў у сябры СБП. Атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю. Працаваў настаўнікам гісторыі і сацыяльным педагогам. У 1998 г. стварыў разам з сябрамі і ўзначаліў грамадскую краязнаўчую арганізацыю “Харугва скаўтаў Малога Палесся”, якая выдае тэматычны альманах. Па выніках 2000 […]
Аляксееў Мікалай
Аляксееў Мікалай Іванавіч (17.12.1898, Санкт-Пецярбург, Расія — 12.8.1985, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1947 г. Рана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы “Керстэн” і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены. […]
Аляксандраў Мікалай
Аляксандраў Мікалай Аляксеевіч (нар. 1954). Паэт, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП і ПЭН-цэнтра. Публікаваўся ў літаратурным альманаху “Жырандоля” Брэсцкага абласнога аддзялення СБП. Аўтар зборнікаў “Кварта” (Брест, 2002), “Долгий путь в Китеж” (Брест, 2009), “Вечерняя пристань” (Брест, 2021), а таксама кнігі “Брест на перекрестках уникальных судеб” (Минск, 2020).
Алешка Антон
Алешка Антон Антонавіч (19.1(1.2).1913, в. Балотчыцы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 13.9.1971, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1951 г. Скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы пры Слуцкім педагагічным тэхнікуме (1931) і да 1935 г. настаўнічаў у мястэчку Лапічы Асіповіцкага раёна. Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — на фронце, […]
Алехнік Алесь
Алехнік Алесь Апанасавіч (31.7.1929, уроч. Перунова, каля в. Лахва, цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — 03.12.2006, Сідней, Аўстралія). Мемуарыст, выдавец, беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі. Вучыўся ў Перуноўскай школе і польскай гімназіі ў Лахве. У 1944 г. разам з бацькоўскай сям’ёй выехаў у Германію, дзе жыў у лагеры Ізамос каля […]
Алексіевіч Святлана
Алексіевіч Святлана Аляксандраўна (нар. 31.05.1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна). Празаік, публіцыст. Сябра СБП. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015). Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. У 1950 г. з бацькамі пераехала ў Мазыр (Беларусь). Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы […]
Александровіч Сцяпан
Александровіч Сцяпан Хусейнавіч (15.12.1921, г.п. Капыль, Мінская вобл. — 1.5.1986, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1955 г У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў універсітэт у 1950 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай […]
Александровіч Разалія
Александровіч Разалія Адамаўна (нар. 4.5.1956). Філолаг, даследчыца гісторыі і культуры беларускіх татараў. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістр філалогіі (1984), аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі (2006). Працавала метадыстам у аддзеле метадычнага забеспячэння дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. У сааўтарстве з Т. Нескаромнай выдала кнігу “Зямля з блакітнымі вачыма” […]