Г

Габрусь Тамара

Габрусь Тамара Віктараўна (нар. 2.10.1945, Мінск). Гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец, паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (1968). У 1968—1970 гг. архітэктар, старшы архітэктар інстытута “Белпрампраект”. У 1969—1973 гг. у аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўста, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1973—1974 гг. старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных […]

Гаварушка Яфім

Гаварушка Яфім Максімавіч (15.10.1911, в. Востраў, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 3.6.1992, Смалявічы, Мінская вобласць). Празаік, публіцыст. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 г. закончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936 г. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 г. на […]

Гайдук Мікола

Гайдук Мікола (29.5.1931, в. Кабылянка, Беластоцкае ваяв., Польшча — 2.9.1998, Беласток, Польшча). Празаік, краязнаўца.  Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Закончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), працаваў […]

Гайдук Уладзімір

Гайдук Уладзімір (7.9.1941, в. Тарнопаль, цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 24.2.2012, в. Тарнопаль, Падляскае ваяв., Польшчы). Паэт.  Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары. Супрацоўнічаў з газетай “Ніва”. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”.  Пахаваны на могілках в. Тарнопаль, гміна Нараўка, Гайнаўскі павет Падляскага ваяводства, Польшча. Першыя […]

Галавач Віталь

Галавач Віталь Цімафеевіч (29.4.1929, г. Запарожжа, Украіна — ?). Празаік. Сябра СП з 1994 г.  Нарадзіўся ў сям’і служачых. З бацькамі жыў у Бабруйску. Бацька ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў у партызанах, сям’я была арыштаваная. В. Галавач здолеў збегчы з турмы да партызанаў. Пасля вызвалення вучыўся ў Бабруйскім рамесным […]

Галавач Платон

Галавач Платон Раманавіч (18.4.1903, в. Пабокавічы, цяпер Бабруйскі р-н, Магілёўская вобл. — 29.10.1937, Менск, НКУС). Празаік, дзяржаўны дзеяч.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. У 1922—1923 гг. […]

Галаскок Аляксей

Галаскок Аляксей Пятровіч (нар. 6.6.1949, в. Талалайкі, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя С.С.Бірузова (1971). Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў Новасібірскай вобласці Расіі. У апошнія гады службы камандаваў ракетным дывізіёнам. У 1988—1991 гг. выкладаў ваенныя дысцыпліны ў Рыжскім вышэйшым […]

Галаўчынер Віктар

Галаўчынер Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск — 15.7.1961, Вільня). Драматург.  Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1926 г. закончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938—1939 гг. выкладчык тэатральнага вучылішча […]

Галіна Антось

Галіна Антось (сапр. Міцкевіч Міхась Міхайлавіч, 13.7.1897 , в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл — 25.10.1991, Нью-Ёрк, ЗША). Празаік, перакладчык, выдавец.  Наймалодшы брат Якуба Коласа. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917 г. У 1919—1920 гг. выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х гг. […]

Галіноўская Ніна

Галіноўская Ніна Васільеўна (нар. 18.12.1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі р-н Магілеўскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства “Калпеніца” Брэсцкай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955—1958). У 1962—1963 гг. працавала карэктарам газеты “Мінская праўда”, у 1963—1967 гг. […]