Е

Алесь Емяльянаў

Емяльянаў Алесь Міхайлавіч (20.3.1952 – 6.10.2005). Паэт. Сябра СП з 1986 г. Памёр і пахаваны ў Мінску (?).

Егарэйчанка Сяргей

Егарэйчанка Сяргей Аляксандравіч (нар. 17.10.1988, Мінск). Гісторык, пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў сям’і археолага Аляксандра Егарэйчанкі. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў намеснікам дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва (2017).Аўтар аповесці “Лебедзі […]

Егарэнкава Галіна

Егарэнкава Галіна Іванаўна (13.5.1942, Ніжні Ноўгарад, Расія —  9.2.1989, Ніжні Ноўгарад, Расія). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1979 г. Нарадзілася ў сям’і рабочага ў горадзе Горкі. У 1965 г. закончыла філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта. Выкладала рускую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965—1967). Закончыла аспірантуру пры Літаратурным інстытуце ў […]

Езавітаў Кастусь

Езавітаў Кастусь Барысавіч (5.11.1893, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 23.5.1946, Мінск). Паэт, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, вайсковец.  Закончыў Дзвінскае 2-ое гарадское вучылішча (1908), Віцебскі вучыцельскі інстытут (1916). З 1916 г. залічаны Паўлаўскае вайсковае вучылішча ў Петраградзе, з 1917 г. — на фронце. Праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную працу сярод жаўнераў-беларусаў […]

Ельскі Аляксандр

Ельскі Аляксандр Карлавіч (псеўд. Bocian z nad Ptyczy, Litwin-obywatel, A. J.; 16.6.1834, маёнтак Дудзічы, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 10.9.1916, маёнтак Замосце, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык, краязнаўца.  Належаў да каталіцкага роду Ельскіх (герба “Пелеш”), які адносіўся да сярэднезаможнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў у […]

Емяльянаў Алесь

Емяльянаў Алесь Міхайлавіч (20.3.1952, Забалацце, Чавускі р-н Магілёўскай вобл. —  6.10.2005). Паэт. Сябра СП з 1986 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 г. закончыў Чавускую СШ № 1, з 1969 па 1971 гг. вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1971—1973 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў электрыкам […]

Емяльянаў-Шыловіч Алесь

Емяльянаў-Шыловіч Алесь Віктаравіч (нар. 23.1.1987, Крычаў, Магілёўская вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Амаль з нараджэння жыў у Слуцку, дзе закончыў Слуцкае дзяржаўнае медвучылішча. Вучыўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і атрымаў спецыяльнасць “біёлаг”. Працаваў у EPAM Sistems. Быў кіраўніком літаб’яднання “Вобла” пры выдавецтве “Галіяфы”. Першая публікацыя з’явілася ў […]

Ермакоў Мікалай

Ермакоў Мікалай Міхайлавіч (нар. 23.10.1938). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар кніг нарысаў “Канец старога Прытулля” (Мінск, 1974), “Пяць мінут рызыкі” (Мінск, 1978), “Розум кліча да жыцця” (Мінск, 1987), “Узоры радасці” (Мінск, 1988).

Ермаловіч Мікола

Ермаловіч Мікола Іванавіч (псеўд. Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў; 29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі, цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. —  5.3.2000, Мінск). Гісторык, пісьменнік, крытык. Сябра СП з 1989 г.  Закончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута, дзе да […]

Ермаловіч Якуб

Ермаловіч Якуб Сідаравіч (7.8.1910, в. Вяшэўка, Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 18.4.1987). Празаік. Сябра СП з 1961 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння двухгадовых педагагічных курсаў у Мсціславе (1931) настаўнічаў у вёсцы Усушак Чавускага раёна, у 1932—1933 гг. быў літработнікам чэрвеньскай раённай газеты “Калектывіст”. У 1933—1936 гг. вучыўся ў […]