Анціпенка Алесь

Анціпенка Алесь (Аляксандр) Ільіч (нар. 1953, Слаўгарад, Магілёўская вобл.). Філосаф, медыяаналітык.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975), аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1982). Кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у Інстытуце філасофіі і права, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. У 1997—2013 гг. кіраваў Беларускім Калегіюмам. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Аўтар кніг “Дарога і шлях: п’еса” (разам з А. Спрынчан, Мінск, 2009), “Быць (пры)сутным” (Вільня, 2012), “Прыпадобніўшыся да насарога” (Мінск, 2018). Разам з Валянцінам Акудовічам уклаў “Анталёгію сучаснага беларускага мыслення” (Санкт-Пецярбург, 2003) і кнігу “Невядомая Беларусь” (Менск, 2008).