Дабравольскі Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856, в. Краснасвяцкае, цяпер Пачынкаўскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 7.5.1920, Смаленская вобл., Расія). Этнограф, публіцыст. Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка-двараніна. У 1868—1976 гг. вучыўся ў Смаленскай гімназіі, у 1880 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам Смаленскай жаночай гімназіі. З 1883 г. перабраўся ў свой маёнтак, […]
Д
Дабулявічус Андрус
Дабулявічус Андрус (19.7.1896, маёнтак Паровея, цяпер Біржайскі р-н, Літва — 10.6.1938, Магадан, ГУЛАГ). Паэт. Сябра літоўскай секцыі СП Беларусі з 1935 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у Чырвонай Арміі. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага (1922—1925), Акадэміі камуністычнага выхавання імя Н.Крупскай (закончыў у […]
Давыдаў Алесь
Давыдаў Алесь Нарыманавіч (нар. 28.3.1965, в. Крысін, цяпер в. Палянаўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1991). Загадваў аддзелам рэдакцыі газеты “Сям’я”. Літаратурную працу пачаў у 1987 г. Аўтар кнігі паэзіі “Пройма” (Мінск, 1996).
Давыдзенка Васіль
Давыдзенка Васіль Паўлавіч (3.6.1933, в. Нежыхаў, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 27.9.1987, Мінск). Празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Менскай медыцынскай навучальні (1953) працаваў лабарантам на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе № 3 г. Менска. У 1955—1957 гг. служыў у Савецкай Арміі. […]
Давыдоўская Наталля
Давыдоўская Наталля (нар. 1982). Перакладчыца, рэдактарка. Закончыла факультэт беларускай філалогіі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2007), аспірантуру там жа. Падрыхтавала дысертацыю на тэму “Традыцыйныя сюжэты і вобразы ў беларускай прозе ХХ стагоддзя”. Навучалася ў Беларускім Калегіюме. Працавала рэдактарам у выдавецтве “Папуры” ў Мінску. Перакладае з нямецкай (В. Гаўф), польскай […]
Давыдоўскі Уладзімір
Давыдоўскі Уладзімір Міхайлавіч (Нар. 16.3.1964, Мінск). Пісьменнік, журналіст, музыка. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава (1984) і аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995). Адзін з заснавальнікаў музычнага гурта “Мроя”, які пакінуў у 1989 г. У 1992 г. стварыў гурт “Вялікае Княства” і запісаў музычны праект “Голас […]
Дадзіёмаў Уладзімір
Дадзіёмаў Уладзімір Ільіч (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1955 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да вайны закончыў першы курс Камуністычнага інстытута журналістыкі ў Менску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — радавы пяхоты, карэкціроўшчык батарэі, з 1943 г. супрацоўнік вайсковай газеты “Гвардейский натиск”. […]
Дайліда Віктар
Дайліда Віктар Браніслававіч (28.9.1930, в. Славінск, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 21.8.2006). Празаік. Сябра СП з 1969 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1952). Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Закончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай […]
Дайнека Леанід
Дайнека Леанід Мартынавіч (28.1.1940, в. Змітраўка Другая, Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 21.8.2019, Мінск). Празаік, паэт. Сябра СП з 1970 г. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле закончыў тэхнічную вучэльню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі […]
Далідовіч Генрых
Далідовіч Генрых Вацлававіч (нар. 1.6.1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1974 г. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1968). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969—1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. — завучам […]