Гайдук Уладзімір (7.9.1941, в. Тарнопаль, цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 24.2.2012, в. Тарнопаль, Падляскае ваяв., Польшчы). Паэт. Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары. Супрацоўнічаў з газетай “Ніва”. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Пахаваны на могілках в. Тарнопаль, гміна Нараўка, Гайнаўскі павет Падляскага ваяводства, Польшча. Першыя […]
Персаналіі
Гайдук Мікола
Гайдук Мікола (29.5.1931, в. Кабылянка, Беластоцкае ваяв., Польшча — 2.9.1998, Беласток, Польшча). Празаік, краязнаўца. Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Закончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), працаваў […]
Гаварушка Яфім
Гаварушка Яфім Максімавіч (15.10.1911, в. Востраў, цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 3.6.1992, Смалявічы, Мінская вобласць). Празаік, публіцыст. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 г. закончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936 г. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 г. на […]
Габрусь Тамара
Габрусь Тамара Віктараўна (нар. 2.10.1945, Мінск). Гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец, паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (1968). У 1968—1970 гг. архітэктар, старшы архітэктар інстытута “Белпрампраект”. У 1969—1973 гг. у аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўста, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1973—1974 гг. старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных […]
Вячорка Вінцук
Вячорка Вінцук (Валянцін) Рыгоравіч (нар. 7.7.1961, Брэст). Мовазнаўца, перакладчык, палітык. Сябра СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук (1986). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ, 1990–1994). У 1990–1999 гг. выкладчык гісторыі і культуры беларускай мовы ў […]
Вяршынін Мікалай
Вяршынін Мікалай Пятровіч (20.5.1940, Чэрвень, Мінская вобл. – ?.11.2009, Мінск) Паэт. У дзяцінстве з бацькамі пелаехаў у Рудзенскі раён. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў перабраўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у памежных войскай. Закончыў […]
Вясёлы Касьян
Вясёлы Касьян (сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч, 1886, альбо 1891, в. Губы, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 1916 (афіц. 8.9.1917)). Пісьменнік, драматург. Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Закончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Афіцэр расійскай арміі, прапаршчык, […]
Вярыга-Дарэўскі Арцём
Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч (23.11.1816, в. Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская Імперыя — 1884, Іркуцк). Паэт, драматург, даследчык фальклору. Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава […]
Вярцінскі Анатоль
Вярцінскі Анатоль Ільіч (18.11.1931, в. Дзямешкава, Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 21.4.2022, Мінск). Паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сябра СП з 1964 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у […]
Вярба Мікола
Вярба Мікола (сапр. Сільвановіч Мікола, 9.4.1917, в. Верадова, цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1975, Вініпег, Манітоба, Канада). Паэт, празаік, публіцыст, мастак, філятэліст. У час Другой сусветнай вайны быў канцылярыстам у беларускай адміністрацыі ў Маладзечне. Сябра Беларускай народнай самапомачы, Беларускага культурнага згуртавання. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў […]