Галубок Уладзіслаў, сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (15.5.1882, станцыя Лясная, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 28.9.1937, Менск, НКУС). Празаік, драматург, артыст. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага-чыгуначніка Іосіфа Голуба. Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. У 1917—1920 гг. працаваў як акцёр, драматург і рэжысёр Першага […]
Персаналіі
Галубовіч Янка
Галубовіч Янка (Іван Іванавіч) (псеўд. Янка Баравы, 26.5.1942, в. Пранчэйкава, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 19.12.2014). Празаік, публіцыст. Закончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе “Электрамодуль”. Сябра СБП (з 1995 г.) Пахаваны на могілках […]
Галубовіч Леанід
Галубовіч Леанід Міхайлавіч (12.08.1950, в. Вароніна, Клецкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (1967), затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 97 (1969) працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1970—1972). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 […]
Галубовіч (Лойка) Вера
Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна (нар. 22.2.1958, в. Батурынка, Смалявіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, у часопісе “Роднае слова”. Вершы і апавяданні друкаваліся ў беларускай і расійскай перыёдыцы, калектыўным зборніку вершаў […]
Галіноўская Ніна
Галіноўская Ніна Васільеўна (нар. 18.12.1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі р-н Магілеўскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства “Калпеніца” Брэсцкай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955—1958). У 1962—1963 гг. працавала карэктарам газеты “Мінская праўда”, у 1963—1967 гг. […]
Галіна Антось
Галіна Антось (сапр. Міцкевіч Міхась Міхайлавіч, 13.7.1897 , в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл — 25.10.1991, Нью-Ёрк, ЗША). Празаік, перакладчык, выдавец. Наймалодшы брат Якуба Коласа. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917 г. У 1919—1920 гг. выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х гг. […]
Галаўчынер Віктар
Галаўчынер Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск — 15.7.1961, Вільня). Драматург. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1926 г. закончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938—1939 гг. выкладчык тэатральнага вучылішча […]
Галаскок Аляксей
Галаскок Аляксей Пятровіч (нар. 6.6.1949, в. Талалайкі, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя С.С.Бірузова (1971). Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння ў Новасібірскай вобласці Расіі. У апошнія гады службы камандаваў ракетным дывізіёнам. У 1988—1991 гг. выкладаў ваенныя дысцыпліны ў Рыжскім вышэйшым […]
Галавач Платон
Галавач Платон Раманавіч (18.4.1903, в. Пабокавічы, цяпер Бабруйскі р-н, Магілёўская вобл. — 29.10.1937, Менск, НКУС). Празаік, дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў царкоўна-прыходскай школе, яшчэ ў школьныя гады пачаў удзельнічаць у літаратурным гуртку. Актыўна ўдзельнічаў у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, арганізаваў клуб і хату-чытальню. У 1922—1923 гг. […]
Галавач Віталь
Галавач Віталь Цімафеевіч (29.4.1929, г. Запарожжа, Украіна — ?). Празаік. Сябра СП з 1994 г. Нарадзіўся ў сям’і служачых. З бацькамі жыў у Бабруйску. Бацька ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў у партызанах, сям’я была арыштаваная. В. Галавач здолеў збегчы з турмы да партызанаў. Пасля вызвалення вучыўся ў Бабруйскім рамесным […]