Вясёлы Касьян (сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч, 1886, альбо 1891, в. Губы, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 1916 (афіц. 8.9.1917)). Пісьменнік, драматург.
Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Закончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Афіцэр расійскай арміі, прапаршчык, падпаручнік, паручнік Новабаязецкага палка.
Загінуў у канцы 1916 г. на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах. Месца пахавання невядомае.
Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе “Крестьянин” змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 г. апублікаваў драму “Не розумам сцяміў, а сэрцам”, якая стала папулярнай і часта ставілася ў самадзейных тэатрах Заходняй Беларусі.