Новую кнігу вершаў Ганны Янкуты прэзентуюць у Празе

Выдавецтва hochroth Minsk падзялілася навіной пра выхад зборніка паэзіі Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў”. Кнігу можна будзе купіць ўжо праз тыдзень на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе (24—26 кастрычніка).

Перакладчыца, паэтка і празаік Ганна Янкута таксама будзе на фестывалі, таму можна будзе займець асобнік з аўтографам.

Ілюстрацыю да зборніка зрабіла Воля Франко, а ў падрыхтоўцы тэкстаў дапамагалі Ігар Крэбс і Уладзь Лянкевіч.