Вярба Вера, сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна. (14.1.1942, в. Высокі Гарадзец, Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 15.7.2012, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1964 г. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). У 1969—1971 гг. працавала ў аддзеле прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па друку, у 1972—1977 гг. […]
Персаналіі
Вялюгін Анатоль
Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч (27.12.1923, в. Машканы, Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 24.10.1994, Мінск). Паэт, перакладчык, кінасцэнарыст. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сям’і фельчара. У 1939—1940 гг. будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”. З верасня 1941 г. вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У […]
Вышынскі Міхась
Вышынскі Міхась Антонавіч (27.1.1940, Мінск — 18.1.1996, в. Айнаравічы, Мінская вобл.). Празаік, крытык. Сябра СП з 1970 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння школы фабрычна-заводскага навучання (1957) працаваў муляром на будоўлях Мінска. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1965 г. закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, настаўнічаў на Брэстчыне […]
Вылінскі Андрэй
Вылінскі Андрэй (нар. 1987, г. Бар, Вінніцкая вобл.). Перакладчык. Закончыў філалагічны факультэт і магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў перакладчыкам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Перакладае з ангельскай (Тэд Х’юз, Ўолес Стывенс, Роберт Крылі, Рычард Бротыган), украінскай (Астап Слівінскі, Грыцько Чубай, Васіль Стус, Сяргей Жадан) і з польскай (Марцін […]
Вуль Ялегі Пранціш
Вуль Ялегі Пранціш (сапр. Карафа-Корбут Элігій-Францішак, 21.4.1835, Віцебск — 8.12.1894, Варшава, Польшча). Паэт ХІХ ст. Нарадзіўся ў сям’і віцебскага чыноўніка. З 1846 г. вучыўся ў Віцебскай гімназіі, аднак з-за слабога здароўя апошні клас не закончыў. Уладкаваўся пісарам у Віцебскую Палату дзяржаўных маёмасцей, дзе працаваў цягам 1856—1862 гг. Разам з бацькам […]
Воранаў Мікола
Воранаў Мікола Гаўрылавіч (13.12.1936, в. Віры, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.1.2005, Шаркаўшчына, Віцебская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1978 г. Па заканчэнні Азяркоўскай сямігодкі, з 1952 г. працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955—1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце — літсупрацоўнік […]
Вольскі Лявон
Вольскі (Зэйдэль-Вольскі) Лявон (Леанід) Артуравіч (нар. 14.9.1965, Мінск). Паэт, празаік, музыкант. Уваходзіў у склад СБП. Сын Артура Вольскага, унук Віталя Вольскага. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984). У 1982 г. быў адным з заснавальнікаў гурта “Мроя”. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні “Беларускай Майстроўня” (1979—1984). У 1994 г. ініцыяваў ператварэньне “Мроі” ў […]
Вольскі Вячаслаў
Вольскі Вячаслаў Ціханавіч (нар. 1935). Пісьменнік, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар кніг памфлетаў і фельетонаў “Каралеўская вячэра” (Мінск, 1978), “Ястрабы і кендаўры” (Мінск, 1981), “Фірма венікаў не вяжа” (Мінск, 1985), а таксама кнігі нарысаў “Замежная камандыроўка” (Мінск, 1988).
Вольскі Віталь
Вольскі (Зэйдэль-Вольскі) Віталь Фрыдрыхавіч (5.9.1901, Санкт-Пецярбург, Расія — 22.8.1988, Мінск). Празаік, драматург, літаратуразнаўца, краязнаўца. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. З 1918 г. працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 г. у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках […]
Вольскі Артур
Вольскі (Зэйдэль-Вольскі) Артур Віталевіч (23.9.1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобл. — 5.9.2002, Мінск). Празаік, паэт, драматург. Сябра СП з 1955 г. Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Віталя Вольскага. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны на службу ў Ваенна-Марскі Флот СССР. Служыў на […]