Неўзабаве выйдзе зборнік вершаў Дар’і Кадамскай — перадзаказ

Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад зборніка вершаў паэткі, аўтаркі песень, спявачкі Дар’і Кадамскай “Букет стихов”. Проста цяпер адкрытая перадзамова на выданне па папярэдняй аплаце.

Наклад кнігі плануецца сціплы — 50 асобнікаў. Пакрокавую інструкцыю, як перадзамовіць кнігу з аплатай праз АРІП можна знайсці на сайце выдавецтва Kniger.by.

Паслухаць адну з музычных прац Дар’і Кадамскай з гуртом “Бабэобі” можна тут.