Вяршынін Мікалай Пятровіч (20.5.1940, Чэрвень, Мінская вобл. – ?.11.2009, Мінск) Паэт.
У дзяцінстве з бацькамі пелаехаў у Рудзенскі раён. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў перабраўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у памежных войскай. Закончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Працаваў інжынерам на Мінскім падшыпнікавым заводзе, старшым інжынерам на Мінскім трактарным заводзе, вядучым інжынерам выдворчага аб’яднання “Прагрэс”. Кіраваў літаратурнымі аддзеламі рэдакцый заводскіх, абласной і рэспубліканскай газет.
Памёр і пахаваны ў Мінску (?).
Літаратурную дзейнасці пачаў падчас службы ў арміі, тады і дэбютаваў у друку. Пісаў байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Аўтар зборнікаў сатырычнай паэзіі “Без віны вінаватыя” (Мінск, 1972), “Не сышліся характарамі” (Мінск, 1977), “Дагуляўся” (Мінск, 1981), “Нашто мне жаніціся” (Мінск, 1982), “У чужым воку” (Мінск, 1991), “Свой чалавек” (Мінск, 1993), “Своё место” (Минск, 1994), “Ганарысты мухамор” (Мінск, 1997), “Нечаканыя сустрэчы” (Мінск, 1997), “Мышь под веником” (Минск, 1997), “Даная і Напалеон” (Мінск, 1999), “Дакрытыкаваўся” (Мінск, 2003), “І роздум, і смех, і любоў…” (Мінск, 2006), “Найважнейшыя аб’екты” (Мінск, 2008), “Вочы ў вочы” (Мінск, 2011).