Гарановіч Віталь Рыгоравіч (7.1.1952, в. Ермакі, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 17.4.2012, Глыбокае, Віцебская вобл.). Паэт, педагог. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1970—1972) працаваў у выдавецтве “Вышэйшая школа”, пазней на паліграфічнай фабрыцы “Чырвоная зорка” ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1977). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры […]
Персаналіі
Гаранін Лявонцій
Гаранін Лявонцій Якаўлевіч (18.6.1926, с. Цеплякоўка, Саратаўская вобл., Расія — 13.3.2014, Мінск). Літаратуразнаўца. Закончыў філасофскі факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1957). За актыўны пратэст супраць расправы над удзельнікамі венгерскай рэвалюцыі 1956 г. быў выключаны з партыі і арыштаваны. Правёў 5 гадоў у турме. З 1971 г. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. […]
Гапеева Вольга
Гапеева Вольга (нар. 1982, Мінск). Паэтка, празаік, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2004), магістратуру ў галіне гендэрных даследаванняў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні (2007). Кандыдат філалагічных навук (2012). Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Нямеччына, Чэхыя, Літва, Швейцарыя, Польшча і інш.). Сябра […]
Гапава Валянціна
Гапава Валянціна Ігнатаўна (3.1.1923, в. Малая Чэрніца, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 14.1.2003, Мінск). Літаратуразнаўца. Як медсястра ўдзельнічала ў абароне Ленінграда у час Вялікай Айчыннай вайны. Закончыла Ленінградскі ўніверсітэт (1946), вучылася ў аспірантуры на кафедры славянскіх літаратур. У 1953 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Произведения Элизы Ожешко о белорусскос крестьянстве”. У […]
Ганчук Аляксей
Ганчук Аляксей Іванавіч (нар. 17.1.1954, в. Навасёлкі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). Паэт, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Служыў у войску. Закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. Працаваў рабочым, фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет. Жыве ў Жабінцы. Пачаў пісаць вершы падчас службы ў войску. Друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх […]
Ганчарык Міхась
Ганчарык Міхась Мікалаевіч (псеўд.: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; 24.11.1899, в. Кляннік, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 11.4.1986, Мінск). Пісьменнік, маладняковец, пазней вучоны-біёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі. У 1914 г. закончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гг. вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1925—1928 гг. кіраўнік […]
Ганчароў Мікола
Ганчароў Мікола Іванавіч (8.5.1934, в. Заполле, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 25.11.1991). Паэт, мастацтвазнаўца. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут (1959). Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі, з 1963 г. галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Пісаў на рускай i беларускай мовах. Аўтар зборнікаў […]
Ганкіна Інэса
Ганкіна Інэса Аронаўна (нар. 14.3.1958, Мінск), Культуролаг, паэтка, публіцыстка. Уваходзіла ў сябры СБП. Выкладчыца гісторыі культуры, грамадазнаўства, псіхалогіі, гісторыі рэлігіі і рыторыкі ў адной з мінскіх гімназій. Уваходзіла ў СБП з 2007 г. Публікуецца ў перыядычных выданнях і зборніках у Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраілі, Латвіі і Літве. Піша па-руску. Аўтарка […]
Гамолка Мікола
Гамолка Мікола Іванавіч (11.3.1922, в. Брынёў, Петрыкаўскі р-н, Гомельская вобл. — 3.5.1992, Мінск). Празаік, паэт. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у […]
Галубок Эдуард
Галубок Эдуард Уладзіслававіч (псеўд. Э. Горскі; 1906, Мінск — 1943). Крытык, тэатразнаўца. Сын драматурга і рэжысёра Уладзіслава Галубка (1882—1937). Закончыў у 1930 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1934 г. — аспірантуру пры АН БССР. У 1931—1933 гг. у Інстытуце літаратуры і мастацтва, у 1934—1941 гг. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела этнаграфіі […]