Выдавец Раман Цымбераў, які ўлетку запачаткаваў серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, выпусціў з друку навінку — “Атаман-барабан” Уладзіміра Ягоўдзіка.
Паводле анатацыі, у кнізе “Атаман-барабан” чытачы знойдуць дасціпныя апавяданні пра свойскіх жывёл, якія жывуць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.
Праілюстравала кнігу мастачка Любоў Максімава.

Выданні серыі “Ветрачок”, у тым ліку кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка, можа набыць у “Акадэмічнай кнізе”, у краме ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41-42, час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16), а таксама праз сайт Kniger.by.
Загалоўнае фота facebook.com.