Вольны Анатоль (сапр. Ажгірэй Анатоль Іўсцінавіч, 2.12.1902, ст. Пухавічы, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск). Паэт, празаік, сцэнарыст, фельетаніст. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ігуменскай гімназіі. У 1920 г. добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным […]
Персаналіі
Волкава Ганна
Волкава Ганна Уладзіміраўна. Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.
Волан Андрэй
Волан Андрэй (1530, Познань, Польшча — 1610, в. Біюцішкі, цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт, вялікалітоўскі палітычны дзеяч, філосаф. Паходзіў са шляхецкага роду, сын Яна Волана і Соф’і з Квілецкіх. У 1544—1547 гг. вывучаў дыялектыку, рыторыку і эпісталаграфію ва ўніверсітэце Франкфурта-на-Одэры, дзе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі. Каля 1550 г. стаў […]
Вішнеўскі Мікола
Вішнеўскі Мікола Аляксеевіч (28.3.1910, Гомель — 17.3.1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1952 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1931 г. скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум і стаў працаваць у газеце “Звязда”. У 1932—1933 гг. вучыўся ва Усесаюзным інстытуце кінематаграфіі, потым зноў працаваў у “Звяздзе”. У 1939 г. накіраваны на […]
Вішнеўская Наталля
Вішнеўская Наталля Вячаславаўна (3.5.1907, Коўна, цяпер Каўнас, Літва — 1.5.1989, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Паэтка. У час Першай сусветнай вайны з бацькамі была ў эвакуацыі ў Самарскай губерні. Пасля грамадзянскай вайны жыла з бацькамі на Случчыне. Пачала пісаць вершы. З дапамогай Якуба коласа стала студэнткай Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1924) […]
Вішнёў Зміцер
Вішнёў Зміцер Юр’евіч (нар. 7.8.1973, г. Дэбрэцэн, Венгрыя). Паэт, літаратурны крытык, выдавец. Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Галіяфы”. Займаецца жывапісам і перформансам. Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў. Стыпендыят Literarisches Colloquium (Берлін, Германія, 2006). Аўтар кніг паэзіі і прозы “Русалки с […]
Віцьбіч Юрка
Віцьбіч Юрка (сапр. Шчарбакоў Серафім Аляксандравіч, на эмігр. Стукаліч Юры, 15.6.1905, г. Веліж, цяпер Смаленская вобл. Расіі — 4.1.1975, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША). Празаік, эсэіст. Нарадзіўся у сям’і святара. Вучыўся ў Веліжскім педагагічным тэхнікуме, аднак працаваць настаўнікам не дазволіла паходжанне. У 1934 г. пасля арышту бацькі выехаў у Маскву. Працаваў на […]
Вітка Васіль
Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох Васілевіч, 16.5.1911, в. Еўлічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 5.7.1996, Мінск). Паэт, перакладчык, публіцыст, празаік, літаратурны крытык, драматург, педагог. Сябра СП з 1943 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928), працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929—30), рэдакцыях газет “Камуніст” […]
Вітан-Дубейкаўскі Лявон
Вітан-Дубейкаўскі Лявон Іванавіч (19.7.1869, в. Дубейкава, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 6.11.1940, Вільня, Літва). Паэт, архітэктар. Закончыў Мсціслаўскае гарадское вучылішча, школу будаўнічых рамёстваў у Варшаве. Вярнуўся на радзіму. Працаваў пры аднаўленны старых будынкаў, потым пачаў узводзіць уласныя. Кіраваў аднаўленнем каталіцкіх храмаў у Мсціславе, Магілёве, Оршы, Крычаве, Чачэрску і інш. […]
Вітан-Дубейкаўская Юльяна
Вітан-Дубейкаўская Юліяна (дзяв. Менке, 12.12.1886, Вільня — 28.09.1969, Нюрнберг, Германія). Мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка. Паходзіла з сям’і віленскіх немцаў. У 1907—1913 гг. вучылася на Вышэйшых жаночых курсах у Пецярбургу, пасля чаго здала дзяржаўны іспыт у Пецярбурскім універсітэце. Ад 1915 г. у Вільні працавала ў Беларускім камітэце разам з Іванам Луцкевічам. Удзельнічала […]