Персаналіі

Гарох Янка

Гарох Янка (Іван Іванавіч) (1908, в. Слабада, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — пасля верасня 1932). Заходнебеларускі пісьменнік. Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. удзельнічаў у вучнёўскіх хваляванняў. Быў на камсамольскай працы, за што быў выключаны з гімназіі і займаўся на прыватных курсах. Паводле […]

Гародня Алесь

Гародня Алесь, сапр. Функ Аляксандр Эраставіч (8.1.1899 Перм, Расія — 12.9.1944, Самаркандская вобл., Узбекістан). Празаік, крытык.  Нарадзіўся ў сям’і нямецкага памешчыка. У 1917 г. пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса “Чырвоная Беларусь” (пачатак 1930). 15 чэрвеня 1931 г. асуджаны да […]

Гапееў Валерый

Гапееў Валерый Мікалаевіч (нар. 6 лютага 1963, Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі. Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле». У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, […]

Гардзялкоўская Тэрэза

Гардзялкоўская Тэрэза (псеўд. Зязюля; 1854 — 31.5.1933). Перакладчыца і выдавец.  Нарадзілася ў сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Грабніцкіх (Дактаровіч-Грабніцкіх). Пасля смерці мужа жыла ў маёнтку Габрылёва-Папоўка ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці). Падтрымлівала рух па пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў шырокай публічнай прасторы, была […]

Гардзіцкі Аляксей

Гардзіцкі Аляксей Кузьміч (2.5.1934, в. Пугачова, цяпер у межах Брэста — 24.8.1999, Брэст). Крытык, публіцыст. Сябра СП з 1970 г.  Закончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Быў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, потым на камсамольскай працы, пазней журналістам на Берасцейшчыне. У 1959—1962 гг. аспірант, у 1962—1966 гг. […]

Гардзіенка Наталля

Гардзіенка Наталля Сяргееўна (дзяв. Арлова, нар. 6.7.1977, Мінск). Гісторык, архівіст, рэдактар. Сябра СБП. Закончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1999), аспірантуру БДУ (2002). Кандыдат гістарычных навук (2003). У 2002—2010 гг. працавала ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. У 2011—2014 гг. — у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. У 2014—2023 гг. — […]

Гарбук Вісарыён

Гарбук Вісарыён Сцяпанавіч (24.11.1913, в. Шкілякі, цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл.) —  8.8.1986, Пяцігорск, РСФСР). Празаік. Сябра СП з 1963 г.  Закончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 г. працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 г. стацыянарна на літаратурным факультэце Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў […]

Гарбацэвіч Васіль

Гарбацэвіч Васіль Савіч (19.4.1893 в. Дукарка, цяпер Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985, Дукора, Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Драматург. Сябра СП з 1981 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1913 г. закончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Закончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і […]

Гарбацкі Уладзіслаў

Гарбацкі Уладзіслаў (сапр. Іваноў, нар. 1978, Віцебск). Пісьменнік, перакладчык, сацыялінгвіст.  Цягам 10 гадоў жыў з бацькамі ў г. Радужны Ханты-Мансійскай акругі Расіі. У 1995 г. вярнуўся ў Беларусь. Закончыў франка-беларускі факультэт палітычных і адміністрацыйных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску (2000), магістратуру ў галіне паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук у […]

Гарачка Усевалад

Гарачка Усевалад Міхайлавіч (нар. 12.12.1968, в. Юцкі, Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта (1992). Працаваў на ВНА “Інтэграл”, потым у ЦРІТ Беларускага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 2005 г.). Вершы […]