Галіноўская Ніна Васільеўна (нар. 18.12.1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі р-н Магілеўскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП.
Скончыла Магілеўскую дашкольную педагагічную навучальню (1955). Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства “Калпеніца” Брэсцкай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гарадзенскай вобласці (1955—1958). У 1962—1963 гг. працавала карэктарам газеты “Мінская праўда”, у 1963—1967 гг. — карэктарам друкарні выдавецтва “Звязда”, затым выдавецтва ЦК КПБ. У 1967—1968 гг. рэдактар мастацкіх фільмаў газеты “Кинонеделя Минска”. Сябра СП СССР з 1985 г.
Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета “Красное знамя”). Аўтарка зборнікаў вершаў для дзяцей “Давайце пазнаёмімся” (Мінск, 1962), “Лясная зарадка” (Мінск, 1965), “Размова сняжынак” (Мінск, 1968), “Сяргейкаў параход” (Мінск, 1972), “Кніжчыны сябры” (Мінск, 1975), “Мой дзень” (Мінск, 1975), “Зай прагназіст” (Мінск, 1979), “Незвычайны карагод” (Мінск, 1986), “Восень едзе ў магазін” (Мінск, 1990), “Гусіны капялюш” (Мінск, 1994), “Клубок і Калабок” (Мінск, 1999), “Камп’ютэрныя сакрэты” (Мінск, 2002), “Палёт з Карлсанам” (Мінск, 2006), “Калі я шчаслівы” (Мінск, 2013), “Звяры ў трамваі” (Мінск, 2013), “Леў смяецца” (Мінск, 2013), “Няма даравання вайне” (Мінск, 2014), “Вясёлая пясочніца” (Мінск, 2017), “У казачным лесе” (Мінск, 2020), “Крылатыя дружбакі” (Мінск, 2022).