Галубовіч Янка (Іван Іванавіч) (псеўд. Янка Баравы, 26.5.1942, в. Пранчэйкава, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 19.12.2014). Празаік, публіцыст.
Закончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе “Электрамодуль”. Сябра СБП (з 1995 г.)
Пахаваны на могілках в.Дубравы (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць).
Публікаваўся з 1950-х гг. на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кніг, пераважна для дзяцей “Па родных сцяжынках” (Мінск, 1990), “Гром на світанку” (Мінск, 1992), “Пастарайся стаць чалавекам” (Мінск, 1993), “Зязюлька дзетак шукала” (Мінск, 1994), “У бары на світанку” (Мінск, 1995), “Гронка каліны” (Мінск, 1997), “Чаму мядзьведзь бярозавіка не любіць” (Мінск, 2001, 2013), “Янотавы абяцанкі” (Мінск, 2001), “Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды” (Мінск, 2003, 2013), “Стрэл за дзвярыма” (Мінск, 2004), “Пяюць жаваранкі” (Мінск, 2005), “Хто рукавічку згубіў” (Мінск, 2012), “Дзівосы роднай прыроды” (Мінск, 2012), “Вавёрчыны кватаранты” (Мінск, 2015), “Шчодрая вавёрка” (Мінск, 2015)