Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна (нар. 22.2.1958, в. Батурынка, Смалявіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП.
Закончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, у часопісе “Роднае слова”.
Вершы і апавяданні друкаваліся ў беларускай і расійскай перыёдыцы, калектыўным зборніку вершаў “Вечерний альбом”. Уклала зборнік вершаў, прысвечаны 500-годдзю Будслава “У Будслаўскай святыні ты ранішняй зоркай…” (Мінск, 2004). Аўтарка зборніка апавяданняў і эсэ “Апошні першы снег” (Мінск, 2019).