Голуб Юрка (Юры) Уладзіміравіч (20.10.1947, в. Горна, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 12.10.2020, Гродна). Паэт. Сябра СП з 1971 г. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. загадчык аддзела культуры абласной газеты “Гродзенская праўда”, з 1979 г. загадчык аддзела мастацкага […]
Г
Голуб-Бучынская Марыя
Голуб-Бучынская Марыя (псеўд. Niawieryskaja, Hałubka; 1893?, вёска Няверышкі (Невярышкі), цяпер Віленскі р-н, Літва — 1.9.1939, Прага, Чэхаславакія). Паэтка, празаік, перакладчыца. У 1913 г. жыла і настаўнічала ў Варшаве, дзе пазнаёмілася з Зоськай Верас. У 1914 г. разам з маці, сястрой і братам пераехала ў Петраград. Была актыўнай удзельніцай Беларускага навукова-літаратурнага […]
Горват Андрусь
Горват Андрусь (Андрэй Іванавіч) (нар. 1983, Калінкавічы, Гомельская вобл.). Пісьменнік, журналіст. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006). У 2013—2015 гг. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра. Пасля пераехаў на сталае жыхарства ў дзедаву хату ў вёсцы Прудок на Палессі. Запісы ў Facebook з часу жыцця ў вёсцы сталі асновай кнігі, выдадзенай […]
Граковіч Эдуард
Граковіч Эдуард Браніслававіч (нар. 1951, Мінск). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. З 1967 г. пайшоў працаваць. З 1971 г. працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. З 1974 г. сябра літаратурных аб’яднанняў “Крыніца” (“Чырвоная змена”) і “Полымя” (трактаразаводская шматтыражка). Друкавацца пачаў у 1976 г. у гарадской […]
Грамовіч Іван
Грамовіч Іван Іванавіч (26.7.1918, в. Закружка, Мінскі р-н Мінскай вобл. — 1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1939). У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў […]
Грамыка Міхайла
Грамыка Міхайла Аляксандравіч (12.11.1885, в. Чорнае, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — 30.6.1969, г. Хімкі, Маскоўская вобл., Расія). Празаік, паэт, навукоўца. Сябра СП з 1965 г. Падчас вучобы ў Магілёўскай гімназіі стаў сябрам рэвалюцыйнага гуртка. У 1911 г. закончыў Маскоўскі ўнівэрсітэт. Настаўнічаў у Адэсе, з 1917 г. удзельнічаў у працы […]
Граніт Пятрусь
Граніт Пятрусь (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч, 24.1.1909, в. Зачэпічы, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.1.1980, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у шэрагі КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР […]
Грахоўскі Сяргей
Грахоўскі Сяргей Іванавіч (25.9.1913, в. Нобель, цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна — 11.12.2002, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1956 г. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў мястэчку Глуск Магілеўскай вобласці. Працаваць пачаў у 1930 г. рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. Закончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам […]
Грачанікаў Анатоль
Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч (8.9.1938, в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н Гомельскай вобл. — 7.3.1991, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1965 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). У 1960—1962 гг. працаваў на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, у 1962—1965 гг. — намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама […]
Гронская Вольга
Гронская Вольга (дзяв. Гурло, нар. 10.6.1978, г.п. Крывічы, Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і аспірантуру пры ім (2003). У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Хранатоп прозы Інгеборг Бахман”. Выкладала сусветную літаратуру ў Беларускім дзяржаўным […]