Граніт Пятрусь

Граніт Пятрусь (сапр. Івашэвіч Іван Пятровіч, 24.1.1909, в. Зачэпічы, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 14.1.1980, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.). 

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у шэрагі КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета (1939—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады “Барацьба” на Гродзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. Пасля вайны закончыў завочна Наваградскую педагагічную вучэльню (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971).

Пахаваны у в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобл. (?).

Дэбютаваў у друку з вершам у 1933 г. у “Беларускай газеце”. Першая кніжка паэзіі “Над хвалямі Нёману” была падрыхтавана да друку ў 1939 г., але не выйшла ў сувязі з вайной. Аўтар зборніка паэзіі для дзяцей “Сцяжынка” (Мінск, 1978), нізак вершаў у зборніках “Сцягі і паходні” (1965), “Ростані волі” (1990)