Г

Грубіян Мацвей

Грубіян Мацвей (Мотл) Міхайлавіч (12.4.1909, в. Сакалоўка Кіеўскай вобл., Украіна — 9.2.1972, Масква). Паэт.  Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 13 гадоў з’ехаў у Мінск, працаваў на рамесных працах. У 1938 г. скончыў літаратурны факультэт Педагагічнага інстытута імя Горкага ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, тройчы цяжка паранены. Уся сям’я паэта […]

Грыб Ян

Грыб Ян Янавіч (нар. 21.11.1936, в. Пагарэльцы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў пагарэльскую сямігодку, рамесную вучэльню г. Чалябінска. У 1956—1957 гг. курсант, пілот вучэбна-трэніровачнага авіяцыйнага палка на Далёкім Усходзе. У 1960 г. вярнуўся ў Мінск. Закончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на аб’яднанні “Інтэграл”, […]

Грыгаровіч Яніна

Грыгаровіч (Шэпятуха) Яніна Канстанцінаўна (1.2.1938, в. Відамля, Камянецкі р-н Брэцскай вобл. — 2018, Брэст). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза. Працавала ў Будтрэсце г. Брэста галоўным бухгалтарам генпадраднага ўпраўлення. Была сябрам абласнога літаратурнага аб’яднання “Зарніца”.  Пісала вершы, апаваданні, байкі па-руску і па-беларуску. Публікавалася ў абласных і […]

Грыневіч Клім

Грыневіч Клім Лазаравіч (псеўд. Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі; 18.2.1912, в. Шасцёраўка, цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 3.3.1941, Балагое, цяпер Цвярская вобл., Расія). Паэт.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Рослаў (1929—1930). У 1930 г. паступіў у Рагачоўскі педтэхнікум, у 1930 г. пераехаў у […]

Грынкевіч Станіслаў

Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (2.2.1902, в. Новы Двор, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 18.5.1945/25.7.1945, Магілёў). Празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.  Брат святара Францішка Грынкевіча. Вучыўся на медыцынскім, тэалагічным, гуманітарным факультэтах Віленскага ўніверсітэта, закончыў медыцынскі факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта. Працаваў у нэўралагічна-псіхіятрычнай клініцы Пазнаньскага ўніверсітэта. У 1931—1936 гг. віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У 1934 […]

Грынчык Мікола

Грынчык Мікола Міхайлавіч (1.8.1923, в. Быцень, Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 12.10.1999, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1971 г.  З сакавіка 1943 г. агентурны разведчык партызанскага атрада “Савецкая Беларусь” Брэсцкага злучэння, з ліпеня 1944 г. у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага […]

Грыцкевіч Валянцін

Грыцкевіч Валянцін Пятровіч (30.3.1933, Мінск — 5.3.2013, Санкт-Пецярбург). Гісторык, краязнаўца, публіцыст. Сябра СП.  Закончыў Інстытут замежных моў (1955), Мінскі медыцынскі інстытут (1956), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957). У 1956—1957 гг. працаваў лекарам ва Узлянах Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. У1957—1969 гг. — лекарам у Мінску, у 1969—1971 гг. — у […]

Грышкевіч Францішак

Грышкевіч Францішак (1904(1906?) г., Сухаволя, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча —  1946, Мінск). Паэт, крытык.  Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1926). Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны факультэт Карлава ўніверсітэта (Прага), які закончыў у 1931 г. са ступенню доктара філасофіі. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам “Slovanský přehled”, рэцэнзаваў у ім […]

Губарава-Крупская Зінаіда

Губарава-Крупская Зінаіда Васільеўна (нар. 24.01.1954, в. Пагоннае, Хойніцкі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Праз год ад нараджэння разам з бацькамі пераехала на Вілейшчыну, у вёску Манькаўцы. Вучылася ў Гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні па спецыяльнасці “дырыжор народнага хору”. У 1979 г. пераехала ў Вілейку. У 1979—2002 гг. выкладала музыку, […]

Губарэвіч Кастусь

Губарэвіч Кастусь Лявонцьевіч (5.1.1907, в. Радучы, цяпер Чавускі р-н Магілеўскай вобл. — 3.7.1987, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1947 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927 г. закончыў Магілеўскі педагагічны тэхнікум. Настаўнічаў на Гомельшчыне. Закончыў сцэнарнае аддзяленне Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1932). Працаваў у газеце “Палеская праўда”, рэдактарам на […]