Горват Андрусь (Андрэй Іванавіч) (нар. 1983, Калінкавічы, Гомельская вобл.). Пісьменнік, журналіст.
Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2006). У 2013—2015 гг. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра. Пасля пераехаў на сталае жыхарства ў дзедаву хату ў вёсцы Прудок на Палессі. Запісы ў Facebook з часу жыцця ў вёсцы сталі асновай кнігі, выдадзенай за ахвяраванні чытачоў, па якой быў пастаўлены спектакль у Купалаўскім тэатры. У 2020 г. разам з бізнесменамі Пятром Кузняцовым і Аляксандрам Баранавым набыў руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, заняўся ўзнаўленнем палацу.
Аўтар кніг “Радзіва Прудок. Дзёньнік” (Мінск, 2016, 2017, 2018, 2022) і “Прэм’ера” (Мінск, 2018, 2019, 2020, 2022). Лаўрэат прэміі “Дэбют” (2017), прэміі “Залатая літара” (2017).