Граковіч Эдуард Браніслававіч (нар. 1951, Мінск). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. З 1967 г. пайшоў працаваць. З 1971 г. працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній. З 1974 г. сябра літаратурных аб’яднанняў “Крыніца” (“Чырвоная змена”) і “Полымя” (трактаразаводская шматтыражка).
Друкавацца пачаў у 1976 г. у гарадской і рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар паэтычных зборнікаў “Няхай гарыць свечка ў святліцы” (Мінск, 2006, 2020), “Залатая вербачка” (Мінск, 2009), “Крэўнасць” (Мінск, 2013), “Веру продкаў наследую” (Мінск, 2015), “Плыў маладзік” (Смаленск, 2018), “Вакол патомнага гнязда” (Мінск, 2020), “Прызабытага прыпозненая квецень” (Мінск, 2022), “Усход ружавее” (Мінск, 2023).




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
