Г

Гвоздзева Наста

Гвоздзева Наста (нар. 1982). Перакладчыца. Закончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перакладае з партугальскай, польскай, ангельскай. У перакладзе Насты Гвоздзевай выходзілі творы Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Сяргея Пясецкага, Фэрнанду Пэсоа, Алешандры Радрыгеша, Алвару ды Кампуша і інш.

Гейнэ Аркадзь

Гейнэ Аркадзь Андрэевіч (10.1.1919, Бешанковічы, цяпер Віцебская вобл. — 16.12.1942, Валгаградская вобл., Расія). Паэт.  Нарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны ў званні малодшага лейтэнанта камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 […]

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса Антонаўна (дзяв. Міклашэвіч, 9.8.1910, маёнтак Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.4.1983, Зэльва, Гродзенская вобл.). Паэтка, празаік.  Нарадзілася ў шматдзетнай праваслаўнай сям’і землеўласнікаў. Вучылася ў польскай школе, у 1928 г. закончыла Ваўкавыскую польскую гімназію. У 1935 г. пабралася шлюбам са студэнтам-медыкам Янкам Геніюшам, які вучыўся ў Карлавым […]

Герасімаў Мікалай

Герасімаў Мікалай Апанасавіч (26.10.1903, Пецярбург, Расія — 17.9.1977, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1956 г.  Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў справаводам у Малаяраслаўскім павятовым выканкаме Калужскай вобласці, інстуктарам у спартыўных арганізацыях, рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе. Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М. Кірава ў […]

Германовіч (Кляшторная) Яніна

Германовіч (Кляшторная) Яніна Міхайлаўна (6.12.1909, Раванічы, цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 21.5.1959, Мінск). Паэтка. Вязень ГУЛАГу.  Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж за беларускага паэта Тодара Кляшторнага. Працавала афіцыянткай у 1-й сталовай Мінваенторга. Арыштаваная 28 лістапада 1937 г. і асуджаная асобай нарадай пры НКУС БССР як […]

Герцовіч Якаў

Герцовіч Якаў Бенцыянавіч (1.1.1910 Сяліба, цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 21.4.1976, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1948 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. З 12 гадоў працаваў на лесапільным заводзе “Кастрычнік” у Асіповіцкім раёне, быў конюхам у калгасе. У 1936 г. закончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску. Працаваў журналістам. У […]

Герчык Міхась

Герчык Міхась Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) (7.6.1932, Бабруйск, Магілёўская вобл. — 3.6.2008, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1964 г.  У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам быў у эвакуацыі ў калгасе імя Мічурына Нова-Пакроўскага раёна Арэнбургскай (тады Чкалаўскай) вобласці, працаваў у сельскай гаспадарцы. Восенню 1944 г. сям’я […]

Гібок-Гібкоўскі Алесь

Гібкоўскі Аляксандр Сямёнавіч (Алесь Гібок-Гібкоўскі) (нар. 1.2.1952, в. Рупейкі, Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум (1971). Служыў тэрміновую воінскую службу ў Савецкай Арміі (1971—1973). У 1974—1990 гг. працаваў інжынерам, канструктарам у шэрагу мінскіх канструктарскіх бюро. У 1995 г. закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага […]

Гігевіч Васіль

Гігевіч Васіль Сямёнавіч (нар. 3.1.1947, в. Жыцькава, Барысаўскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1977 г. Закончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 г. карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты “Красное знамя”. У 1970—1977 гг. інжынер Барысаўскага шклозавода. […]

Гілевіч Мікалай

Гілевіч Мікалай Мікалаевіч (псеўд. Мікола Чэмер, Мікола Віч, нар. 1973, Мінск). Філолаг, журналіст, пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП.  Сын Міколы Гіля. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1997—2000 г. працаваў у часопісе “Першацвет”. Пазней рэдактар аддзела культуры “Настаўніцкай газеты”.  Аўтар літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій і інш. Выдаў кнігу […]