Г

Гусеў Сіла

Гусеў Сілан (Сіла Нічыпаравіч) (14.8.1897, в. Калясянка, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 31.3.1986, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1940 г.  Быў батраком у памешчыка, з 1913 г. працаваў на суконнай фабрыцы ў Пецярбургу. За распаўсюджанне рэвалюцыйных пракламацый у 1914 г. высланы этапам на радзіму. Працаваў на пабудове чыгункі, служыў […]

Гусоўскі Мікола

Гусоўскі Мікола (1470, в. Уса (Усава)? — пасля 1533). Паэт, асветнік.  Паводле адной з версій, нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) у цэнтральнай Беларусі, дакладнае месцазнаходжанне якой дагэтуль не высветленае. Паходзіў з сям’і паляўнічага. Пачатковую адукацыю атрымаў у кафедральнай або царкоўна-прыходскай школе. Працягваў навучанне ва ўніверсітэтах Балонні, Вільні, Кракава. У […]

Гутараў Іван

Гутараў Іван Васілевіч (15.4.1906, в. Ваўкаўцы, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 8.2.1967, Мінск). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1946 г.  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Выхаванец Леменскай школы-камуны на Магілёўшчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у БДУ. У 1938—1939 гг. […]

Гутковіч Аляксандр

Гутковіч Аляксандр Залманавіч (20.12.1920, в. Аскеркі, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.9.1989, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1961 г.  Закончыў Вярхоўскую сямігадовую школу Бешанковіцкага раёна (1935), потым год вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме ў Мінску, пасля здачы экстэрнам экзаменаў за 8 і 9 класы — у Бешанковіцкай сярэдняй школе. Пазней стаў […]

Ніл Гілевіч

Ніл Сымонавіч Гілевіч (30 верасня 1931, в. Слабада, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 29 сакавіка 2016[2], Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі (1991 г.)