Г

Гілевіч Ніл

Гілевіч Ніл Сымонавіч (30.9.1931, в. Слабада, Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 29.3.2016, Мінск). Паэт, навукоўца, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1954 г.  Брат Міколы Гіля. Першыя гады пасля вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 г. скончыў Мінскую педагагічную вучэльню. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ […]

Гіль Мікола

Гіль (Гілевіч) Мікола Сымонавіч (15.10.1936, в. Слабада, Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 14.3.2022, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1975 г.  Брат Ніла Гілевіча. Закончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960—1961), літсупрацоўнікам, а потым загадчыкам аддзела ў рэдакцыі […]

Гінько Алена

Гінько Алена Іванаўна (нар. 22.8.1965, в. Тузбіца, Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Віцебску. Аўтарка зборнікаў паэзіі “Самотная птушка” (Полацк, 1999), “Пяшчота пры журбе” (Мінск, 2003), “Я думала душой…” (Мінск, 2015).

Гірко Марат

Гірко Марат Дзмітрыевіч (нар. 6.2.1934, Смалявічы, Мінская вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Кандыдат тэхнічных навук (1965). Дацэнт кафедры будаўнічых і дарожных машын Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Аўтар паэтычных зборнікаў “Усхваляванасць” (Масква, 2007), “Абярог” (Масква, 2010).

Глазаў Уладзімір

Глазаў Уладзімір Ігаравіч (нар. 22.4.1974, Брэст). Паэт, публіцыст. Уваходзіў у сябры СБП. Вучыўся на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, але не скончыў. З 2010 г. супрацоўнічаў з газетай “Брестский курьер”. Першыя вершы апублікаваў у 1991 г. Аўтар паэтычных зборнікаў “Время собственное” (Брест, 2013) і “Брестский мир” (2022), нарысаў “Симфония еврейского […]

Глазырын Уладзімір

Глазырын Уладзімір Мікалаевіч (6.6.1901, Гарадзішчанскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — 10.5.1961, Масква). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г.  Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля вучобы ў рэальным вучылішчы працаваў рабочым на чыгунцы. У 1918 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях з войскамі Калчака і польскімі легіёнамі. Удзельнік […]

Глебка Пятро

Глебка Пятро Фёдаравіч (псеўд. Язэп Касіла, Асот; 6.7.1905, в. Вялікая Уса, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 18.12.1969, Мінск). Паэт, навукоўца. Сябра СП з 1934 г.  Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае […]

Глінская Арына

Глінская Арына Паўлаўна (21.12.1909 – 7.2.1997). Паэтка, празаік, мастацтвазнаўца.  Пахаваная на Паўночных могілках Санкт-Пецярбурга, РФ. 

Глобус Адам

Глобус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір Вячаслававіч; 29.09.1958, г. Дзяржынск, Мінская вобл.). Пісьменнік, мастак, выдавец. Уваходзіў у сябры СП з 1989 г. Паходзіць з сям’і пісьменніка В. Адамчыка, брат М. Адамчыка. З 1959 г. жыве ў Мінску. Закончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Працаваў чарцёжнікам, […]

Гмырак Лявон

Гмырак Лявон (сапр. Бабровіч Мечыслаў) (18.4.1891, фальв. Пархвенава, цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 13.7.1915, Літва). Празаік, крытык, публіцыст.  Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, якую закончыў у 1908 г. Пасля адвучыўся ў прыватнай тэхнічна-прамысловай школе ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губерні. У 1914 г. прызваны ў армію. […]