Гублер Навум Якаўлевіч (нар. 27.7.1933, Рагачоў, Гомельская вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў на Мінскім радыёзаводзе, у Белдзяржпраекце. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі, пасля закаканчэння якой паступіў у лётнае вучылішча пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Па стане здароўя быў адлічаны ад лётнай работы, працаваў на розных пасадах […]
Г
Гульман Роза
Гульман Роза Ізраілеўна (8.9.1923, Рагачоў, Гомельская вобл. — пасля 1988). Літаратуразнаўца. З сям’і служачых. Закончыла Гомельскую СШ №27 (1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуавалася ў Казахскую ССР, дзе ў 1941 г. паступіла на літаратурнае аддзяленне педагагічнага інстытута, у 1943 г. перавялася ў БДУ, які закончыла ў 1945 г. Была залічаная […]
Гумянюк Юры
Гумянюк Юры Ігаравіч (24.9.1969, Гродна — 19.1.2013, Гродна). Паэт, празаік, эсэіст. Сябра СБП Закончыў аддзяленне паланістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1994), вучыўся ў аспірантуры пры ім. У 1991—1994 гг. на гродзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс “Кантэкст”. У 1992, 1995—2001 гг працаваў журналістам у газеце “Пагоня”, у 2004 […]
Гурбан Іван
Гурбан Іван Яфімавіч (21.5.1922, в. Юшавічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 1.5.1999, в. Юшавічы, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Паэт. Сябра СП з 1994 г. У 1936—1939 гг. вучыўся на майства-краўца ў суседняй вёсцы Ракавічы. У 1939—1944 г. працаваў краўцом-прыватнікам. У 1944 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, потым працаваў у […]
Гурло Алесь
Гурло Алесь Кандратавіч (31.1.1892, Капыль, цяпер Мінская вобл. — 4.2.1938, Менск). Паэт, празаік, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Капыльскую чатырохкласную вучэльню (1908). Працаваў чорнарабочым на лесапільні, зарабляў падзённай работай. У 1909 г. уступіў у шэрагі Капыльскай арганізацыі РСДРП. Пасля працаваў на заводзе “Вулкан” у […]
Гурскі Ілья
Гурскі Ілья Данілавіч (26.4.1899 — 11.8.1972, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1914 г. батрачыў у памешчыцкім маёнтку ля станцыі Любань, у 1916 г. стаў качагарам на Абухаўскім заводзе. Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1924) працаваў […]
Гурыновіч Адам
Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч (25.1.1869, Кавалькі, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 4.2.1894, фальварак Крыстынопаль, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл.). Паэт, фалькларыст, перакладчык. Паходзіў са шляхецкага роду Гурыновічаў, вядомага з XV стагодзьдзя (герб “Праўдзіц”). У 1879—1887 гг. вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. Разам з братамі і сёстрамі жыў на Пірамонцкім […]
Гурыновіч Уладзіслава
Гурыновіч Уладзіслава. Пісьменніца, перакладчыца. Закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе ў бібліятэцы, перакладае з ангельскай і французскай. Пачынала як аўтар-аматар на сайтах “Проза” і “Самиздат”. Удзельнічала ў конкурсах аматарскай прозы “Самиздат” у намінацыях “Апавяданне ў жанры хорар” і “Гатычнае фэнтэзі” (1-е і 2-е месцы адпаведна), а таксама ў конкурсе вершаў […]
Гурэвіч Эсфір
Гурэвіч Эсфір Саламонаўна (22.11.1921, Татарск, цяпер Манастыршчанскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 20.8.2015, Кліўленд, Агая, ЗША). Літаратуразнаўца. Сябра СП з 1977 г. Закончыла літаратурны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны медыцынская сястра ў ваенным шпіталі Заходняга, а затым 3-га Беларускага франтоў. У 1946—1949 гг. вучылася […]
Гусак Сяргей
Гусак Сяргей Адамавіч (2.4.1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі р-н Гомельскай вобл. — 20.12.1969, Брэст). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1969 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў стыльрэдактарам у газеце “Сельская праўда” (1953—1955), настаўнікам Жалудоцкай сярэдняй школы на Гродзеншчыне (1955—1956). У 1956—1958 гг. выкладчык беларускай […]