Гарбацэвіч Васіль Савіч (19.4.1893 в. Дукарка, цяпер Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985, Дукора, Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Драматург. Сябра СП з 1981 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1913 г. закончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Закончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і […]
Author: admin
Гарбацкі Уладзіслаў
Гарбацкі Уладзіслаў (сапр. Іваноў, нар. 1978, Віцебск). Пісьменнік, перакладчык, сацыялінгвіст. Цягам 10 гадоў жыў з бацькамі ў г. Радужны Ханты-Мансійскай акругі Расіі. У 1995 г. вярнуўся ў Беларусь. Закончыў франка-беларускі факультэт палітычных і адміністрацыйных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску (2000), магістратуру ў галіне паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук у […]
Гарачка Усевалад
Гарачка Усевалад Міхайлавіч (нар. 12.12.1968, в. Юцкі, Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта (1992). Працаваў на ВНА “Інтэграл”, потым у ЦРІТ Беларускага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 2005 г.). Вершы […]
Гарановіч Віталь
Гарановіч Віталь Рыгоравіч (7.1.1952, в. Ермакі, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 17.4.2012, Глыбокае, Віцебская вобл.). Паэт, педагог. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1970—1972) працаваў у выдавецтве “Вышэйшая школа”, пазней на паліграфічнай фабрыцы “Чырвоная зорка” ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1977). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры […]
Гаранін Лявонцій
Гаранін Лявонцій Якаўлевіч (18.6.1926, с. Цеплякоўка, Саратаўская вобл., Расія — 13.3.2014, Мінск). Літаратуразнаўца. Закончыў філасофскі факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1957). За актыўны пратэст супраць расправы над удзельнікамі венгерскай рэвалюцыі 1956 г. быў выключаны з партыі і арыштаваны. Правёў 5 гадоў у турме. З 1971 г. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. […]
Гапеева Вольга
Гапеева Вольга (нар. 1982, Мінск). Паэтка, празаік, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2004), магістратуру ў галіне гендэрных даследаванняў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні (2007). Кандыдат філалагічных навук (2012). Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Нямеччына, Чэхыя, Літва, Швейцарыя, Польшча і інш.). Сябра […]
Гапава Валянціна
Гапава Валянціна Ігнатаўна (3.1.1923, в. Малая Чэрніца, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 14.1.2003, Мінск). Літаратуразнаўца. Як медсястра ўдзельнічала ў абароне Ленінграда у час Вялікай Айчыннай вайны. Закончыла Ленінградскі ўніверсітэт (1946), вучылася ў аспірантуры на кафедры славянскіх літаратур. У 1953 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Произведения Элизы Ожешко о белорусскос крестьянстве”. У […]
Ганчук Аляксей
Ганчук Аляксей Іванавіч (нар. 17.1.1954, в. Навасёлкі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). Паэт, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Служыў у войску. Закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. Працаваў рабочым, фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет. Жыве ў Жабінцы. Пачаў пісаць вершы падчас службы ў войску. Друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх […]
Ганчарык Міхась
Ганчарык Міхась Мікалаевіч (псеўд.: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; 24.11.1899, в. Кляннік, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 11.4.1986, Мінск). Пісьменнік, маладняковец, пазней вучоны-біёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі. У 1914 г. закончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гг. вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1925—1928 гг. кіраўнік […]
Ганчароў Мікола
Ганчароў Мікола Іванавіч (8.5.1934, в. Заполле, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 25.11.1991). Паэт, мастацтвазнаўца. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут (1959). Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі, з 1963 г. галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Пісаў на рускай i беларускай мовах. Аўтар зборнікаў […]