Гарачка Усевалад Міхайлавіч (нар. 12.12.1968, в. Юцкі, Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Закончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта (1992). Працаваў на ВНА “Інтэграл”, потым у ЦРІТ Беларускага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 2005 г.).
Вершы пачаў пісаць у 1992 г. З 1993 г. стаў публікавацца ў перыядычным друку, спачатку з вершамі, потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг “Пралетарскія песні” (Мінск, 2004), “Даты” (Мінск, 2004)