Гаранін Лявонцій Якаўлевіч (18.6.1926, с. Цеплякоўка, Саратаўская вобл., Расія — 13.3.2014, Мінск). Літаратуразнаўца.
Закончыў філасофскі факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1957). За актыўны пратэст супраць расправы над удзельнікамі венгерскай рэвалюцыі 1956 г. быў выключаны з партыі і арыштаваны. Правёў 5 гадоў у турме. З 1971 г. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Кандыдат філалагічных навук (1981).
Пахаваны на могілках “Калодзішчы” пад Мінскам.
Публікаваўся з 1974 г. Даследаваў тэндэнцыі і заканамернасці літаратурнага развіцця, пытанні ўзаемаўплыву розных літаратур, філасофскія аспекты беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ стст. Аўтар кніг “Философские искания в белорусской литературе” (Минск, 1984), “На скрижалях истории” (Минск, 1985), “Мемуарный жанр советской литературы” (Минск, 1986), “Поиск духовного единства” (Минск, 1990).